Знайсці
16.02.2018 / 15:0881РусŁacБел

Ганна Гуськова — алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле!

Беларуска Ганна Гуськова выйграла залаты медаль у спаборніцтвах па фрыстайле на Алімпіядзе-2018.

У фінале выступалі 12 спартсменак, фінал праводзіўся ў тры этапы. Спачатку адбіраліся 9 спартсменак, затым — шэсць.

У фінальным скачку Ганна набрала 96,16 бала — гэта перамога. Срэбра і бронзу выйгралі кітаянкі Чжанг Сінь і Конг Фанью (95,52 і 70,14 бала адпаведна).

Ала Цупер, што ўпала ў трэцяй спробе, заняла чацвертае месца з 59,94 бала.

Галоўная надзея Беларусі ў жаночым фрыстайле. І гэта не Ала Цупер ФОТЫ

***

Такім чынам на Алімпіядзе ў Пхёнчхане пакуль адзін медаль. У суботу пройдзе кваліфікацыя ў фрыстайле ў мужчын, фінал — у нядзелю (14:00). Тут выступаюць Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік і алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір.

Трэба адзначыць, што пачынаючы ад 1998 года беларусы бяруць медалі ў фрыстайле на Алімпіядах:

1998 — Дзмітрый Дашчынскі (бронза)
2002 — Аляксей Грышын (бронза)
2006 — Дзмітрый Дашчынскі (срэбра)
2010 — Аляксей Грышын (золата)
2014 — Антон Кушнір, Ала Цупер (золата)
2018 — Ганна Гуськова (золата)

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера