Знайсці
16.02.2018 / 12:2824РусŁacБел

Лукашэнка — чыноўнікам: Ад мяне літасці не чакайце, ніхто

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з працоўным калектывам Слуцкага цукроварафінаднага камбіната патлумачыў сваё рашэнне аб адстаўцы міністраў спорту і лясной гаспадаркі.

«Я не каментую свае рашэнні, але магу патлумачыць іх. Вы мае выбаршчыкі, і я абавязаны перад вамі казаць. Мяркую, для вас няма нічога новага ад Лукашэнкі: з першых прэзідэнцкіх выбараў я выразна народу сказаў, што карупцыі ў Беларусі быць не можа», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў мінулым годзе папярэдзіў усіх міністраў: калі на іх прадпрыемствах выявяць карупцыю, ім прыйдзецца пакінуць свой партфель.

Нядаўна такія злачынствы былі выяўлены ў Палацы спорту. Яго кіраўнік браў хабар ад жадаючых арандаваць плошчы для продажу тавараў. «Дайшло да таго, што прыйшлі манашкі свечкі прадаць, ён да іх дачапіўся», — раскрыў падрабязнасці ён.

Пасля гэтага выпадку за кіраўніком пачалі назіраць. У выніку былі зафіксаваныя шматлікія выпадкі хабарніцтва. «Я не веру, што міністр пра гэта не ведаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У сферы лясной гаспадаркі таксама была выяўленая карупцыйная схема: добрая драўніна дакументальна выдавалася за некандыцыю і незаконна ішла на экспарт. «Працавалі цэлы год па ўсёй краіне. Які гэта міністр? Што я цярпець павінен такога міністра?

На яго ўжо, шчыра кажучы, сорамна было з боку глядзець. Паўстае пытанне: ты працаваў ці там быў павязаны з імі?» — адзначыў прэзідэнт.

«Ад мяне літасці не чакайце, ніхто. Не таму што я крыважэрны, а карупцыя губіць усё», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930