Знайсці
16.02.2018 / 10:553РусŁacБел

Заўтра ў Мінску перапахаваюць прах Магдалены Радзівіл. Сёння — развітанне

Урну з прахам прывезьлі ў Беларусь яшчэ ў ліпені 2017 года - на VII Зьезд беларусаў сьвету

На перапахаваньне урны з прахам беларускай фундатаркі Магдалены Радзівіл у Менск прыедуць прадстаўнікі сям’і, у тым ліку Мацей і Мікалай Радзівілы. Яны наведаюць імшу сёньня а 18-й гадзіне ў касьцёле Сьвятога Роха. У гэты час там будзе выстаўленая урна з прахам для разьвітаньня.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Аляксандар Сапега, намесьнік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі. Ён прадстаўляе Радзівілаў у справе перапахаваньня княгіні Магдалены.

«У сьнежні ўжо было вырашана, што яна будзе перапахаваная ў касьцёле Сьвятога Роха, — сказаў Сапега. — Але праз розныя абставіны пахаваньне перанесьлі на сярэдзіну лютага».

Да самага апошняга моманту ва ўлады, Каталіцкай царквы, грамадзкасьці і сваякоў Магдалены не было адзінства ў тым, дзе мусіць быць пахаваная урна з прахам. Разглядаліся чатыры магчымыя месцы: Чырвоны касьцёл ці Кальварыйскія могілкі ў Менску, сямейная капліца ў вёсцы Кухцічы Узьдзенскага раёну ці сямейны склеп Радзівілаў у Нясьвіжы.

«Гэта кампраміс, я лічу, — сказаў Сапега. — Радзівілы былі рады, што сытуацыя можа нарэшце вырашыцца. Яны былі гатовыя на любую прапанову, акрамя Нясьвіжу».

Афіцыйная цырымонія перапахаваньня урны з прахам Магдалены Радзівіл пачнецца са сьвяточнай імшы ў суботу, 16 лютага а 10-й раніцы. Урна будзе зьмешчаная ў адмысловую нішу ў сьцяне касьцёла. На цырымоніі выступяць прадстаўнікі роду і афіцыйныя асобы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера