Знайсці
16.02.2018 / 09:5940РусŁacБел

Старажытная мова, унікальныя традыцыі — падарожжа ў вёску Лелікава на Кобрыншчыну ВІДЭА

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» адчыняе ўсё новыя дзверы ў беларускіх селішчах. Няўрымслівага вядоўцу Віктара Шукеловіча лёс завёў у вёску Лелікава ў Кобрынскім раёне да вясковага паэта, які ў звычайным сшытку складае ўнікальны слоўнік роднай гаворкі.

З гэтай працы, да прыкладу, можна даведацца, хто такі «бамбула» і што «бандзюга» — гэта зусім не чалавек. Вядоўца сам вучыўся гаварыць па-мясцоваму, а потым зладзіў іспыт для самага маладога пакалення лелікаўцаў на веданне даўнейшых слоў. Як дзеці справіліся з заданнем і ці разумеюць яны колішнія выразы — пра гэта глядзіце ў выданні.

А гаспадыня хаты — захавальніца ўнікальнага строю палескай свахі, выбітная пявуння і знаўца даўніх традыцый — сама зладзіла шэраг выпрабаванняў для Віктара: задала некалькі старых вясельных загадак і заахвоціла да гульні «ў жучка». Віктар пры нагодзе высветліў, што рабіла свацця, калі бачыла недахоп пачастункаў на вяселлі, ды чаму насіла пеўневае пер’е ў галаўным уборы. Усё гэта і шмат іншага — у новым выданні «Вяскоўцаў».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930