Знайсці
15.02.2018 / 22:5458РусŁacБел

Reuters: У Сірыі за тыдзень загінула ці было паранена каля 300 расіян

За мінулы тыдзень у Сірыі былі забітыя ці параненыя каля 300 расіян, заявілі Reuters тры крыніцы, знаёмыя са справай. Усе яны працавалі ў «расійскай прыватнай кампаніі», удакладняе агенцтва.

Ваенны доктар распавёў агенцтву, што ў Сірыі загінулі каля ста расіян, яшчэ адна крыніца, знаёмая з некалькімі байцамі прыватнай вайсковай кампаніі, сказала, што загінулі больш за 80 чалавек. Параненых, па дадзеных крыніц Reuters, адправілі ў пяць вайсковых шпіталяў у Расіі.

Вайсковы доктар у адным з такіх шпіталяў паведамляў Reuters, што ў медустанове, па стане на вечар суботы, было больш за 50 такіх пацыентаў, 30% з іх з сур'ёзнымі раненнямі. Атаман хутарскога казацкага таварыства Хоўрына, першы сакратар Усерасійскай грамадскай арганізацыі «Пакаленне Перамогі» Яўген Шабан заявіў Reuters, што ў сераду, 14 лютага, ездзіў у Цэнтральны вайсковы шпіталь Міністэрства абароны ў Хімках. У палаце, якую ён наведаў, знаходзіліся восем параненых, якія былі эвакуіраваны з Сірыі за апошнія некалькі дзён.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930