Знайсці
15.02.2018 / 20:2015РусŁacБел

Барыса Кіта пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам

15 лютага ў нямецкім горадзе Вісбадэне на могілках праваслаўнай царквы Святой Лізаветы пахавалі беларускага асветніка і навукоўца, грамадзяніна ЗША Барыса Кіта, які памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця, паведамляе «Радыё Свабода».

Царква Святой Лізаветы ў Вісбадэне.

«Барыс прасіў, каб пахаваньне было ціхім і спакойным, — сказала Свабодзе жонка Кіта Тамара Казевіч. — Слава Богу, што ўсё так і прайшло, спакойна і годна».

Жонка Барыса Кіта Тамара Казевіч першая злева.

На памінальную службу ў царкве і развітаньне з Барысам Кітом прыехала каля 30 чалавек, у тым ліку яго жонка Тамара, яе дачка Ірына і ўнук Аляксандар, які ў дзяцінстве часта бываў у Барыса Кіта.

З бельгійскага Антвэрпэна прыехалі беларусы Мірон Крывіч і Мікола Раманаў. Падчас службы ў царкве Мірон Крывіч праспяваў па-беларуску псалом, дапамагаў святару айцу Аляксандру. А на могілках Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг.

Мірон Крывіч з Антвэрпэна ўзняў сцяг

28-гадовы беларускі студэнт з Майнца Аляксей, які быў знаёмы і сябраваў з Барысам Кітом апошнія 4 гады, пакрыў ягоную труну бел-чырвона-белым сцягам. Былі таксама беларусы з іншых нямецкіх гарадоў. Прыехалі супрацоўнікі дома састарэлых, дзе Барыс Кіт правёў апошнія 5 гадоў жыцця.

Супрацоўніца Дому састарэлых Ірына ў магілу высыпала Наваградзкую зямлю

З Мінска на пахаванне прыехалі сябры Барыса Кіта. Адзін з іх, Юры Пашык, прывёз беларускую зямлю і высыпаў на труну. Ён жа прывёз бохан беларускага хлеба і стужку з нацыянальным арнамэнтам. Прысутным раздалі асобнікі газеты «Народная Воля» з артыкуламі памяці Барыса Кіта.

Юры Пашык сыпле зямлю з Мінска

«Гэта была глыба, а не чалавек. Ягоны характар, ягоны інтэлект выклікалі захапленьне. Я меў гонар быць знаёмым з ім з 1990-х гадоў, мы разам арганізоўвалі міжнародны навуковы кангрэс у Мінску», — сказаў Свабодзе Юры Пашык.

Жонка Барыса Кіта Тамара (другая злева) каля магліты Кіта

З амэрыканскай сям’і Барыса Кіта на пахаваньне ніхто прыехаць не змог. Старэйшы сын Барыса Кіта ўжо памёр, а ў малодшага, 68-гадовага Віктара, днямі была апэрацыя на назе, ён абяцаў прыехаць на магілу бацькі пазьней. Апошні раз Віктар наведваў Барыса Кіта летась.

Дачка Тамары Казевіч Ірына кідае зямлю на труну

Пахаванне адклалася амаль на два тыдні, бо шукалі дакумэнты на ўчастак па праваслаўных могілках, які Барыс Кіт выкупіў яшчэ ў 70-х гадах XX стагодзьдзя. Сьвятары ў царкве Святой Лізаветы ўжо некалькі разоў памяняліся, таму адразу дакумэнты знайсці не ўдалося.

Магіла Барыса Кіта

Пасля смерці Барыса Кіта застаўся архіў ягоных дакументаў. Часткова гэтыя дакумэнты перададуць у Наваградзкі музей, а часткова — у Мінск, дзе сябры Барыса Кіта хочуць арганізаваць прысвечаную яму музейную экспазыцыю.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930