Знайсці
15.02.2018 / 18:2411РусŁacБел

Падрыхтаваныя Беларуссю «газавыя» дакументы пакуль не задаволілі Маскву

Падрыхтаваныя Беларуссю дакументы, якія рэгулююць газавыя пытанні з Расіяй, пакуль не задаволілі Маскву, заявіў у інтэрв'ю ТАСС віцэ-прэм'ер урада Расіі Аркадзь Дварковіч.

Гаворка ішла аб узгадненні формулы цаны на газ для Беларусі і стварэнні адзінага рынку газу з 2025 года. Расія прапанавала Беларусі вярнуцца да пытанняў цаны на газ і адзінага рынку газу ў 2019 годзе.

«Беларускія калегі прадставілі праекты дакументаў, нас яны не задавальняюць. Мы ў прынцыпе лічым, што вялікай спешкі няма і можна канчатковае вырашэнне пытання адкласці на пачатак наступнага года, паколькі да 2019 года ўключна ў нас дзейнічаюць пэўныя дамоўленасці па цане. Спяшацца не трэба. Але я разумею беларускіх калегаў, якія хочуць хутчэй зафіксаваць сітуацыю, таму кансультацыі працягваюцца», — заявіў Дварковіч.

Па апошнім пытанні Дварковіч таксама прапануе не спяшацца. «У нас яшчэ няма поўнай вызначанасці адносна нашых уласных планаў па нашаму рынку. Ёсць розныя прапановы, у «Газпрома» і Мінэнерга, шмат нюансаў. Мы яшчэ не вызначыліся, а гэта непасрэдна ўплывае на нашу пазіцыю па адзіным рынку або агульнаму рынку, па-рознаму яго можна называць. Паколькі наш рынак самы вялікі, то, вядома, ён вызначае стан рынку ўсяго рэгіёна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930