Знайсці
15.02.2018 / 17:555РусŁacБел

Расійскім вайскоўцам забароняць карыстацца смартфонамі

З 1 сакавіка расійскім вайскоўцам забароняць карыстацца смартфонамі з фотакамерамі і сістэмамі спадарожнікавай навігацыі, паведамляе «Камерсант».

У Генштабе склалі спіс прылад, якімі можна будзе карыстацца вайскоўцам. Гэта простыя кнопкавыя тэлефоны гандлёвых марак Nokia, TeXet, Alcatel і Samsung.

Такім чынам у арміі маюць намер змагацца з уцечкамі інфармацыі.

Ваеннае ведамства як мінімум з 2014 года мае шмат праблем з-за гэтага: так, падчас анэксіі Крыма вайскоўцы рабілі фотаздымкі на аб'ектах, якія належалі ўкраінскай арміі.

Гэтыя здымкі трапілі ў інтэрнэт і выкарыстоўваліся ў якасці доказаў расійскай агрэсіі ва Украіне.

Таксама, па дадзеных газеты, Мінабароны было незадаволена фатаграфіямі з базы Хмеймім ў Сірыі, зробленымі пасля мінамётнага абстрэлу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера