Знайсці
15.02.2018 / 16:0921РусŁacБел

Севярынцы адкрылі хрысціянскую інтэрнэт-краму

Воля і Павел Севярынцы адкрылі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму «Кропля.бай», заснаваную дзеля падтрымкі хрысціянскага інфармацыйнага парталу «Крыніца.інфа».

У «Kroplia.by» можна набыць цішоткі, нататнікі, кубкі, завушніцы, гадзіннікі з цытатамі з Бібліі па-беларуску, вышыванкі, торбы з беларускай хрысціянскай сімволікай. Таксама «Kroplia.by» плануе прадаваць кнігі (Біблію і Новы Запавет у беларускім перакладзе, «Беларускую хрысціянскую азбуку», «Хронікі Нарніі», энцыклапедыю «Люблю Беларусь», «Беларусалім» ды іншыя), і дыскі серыі «Беларускі хрысціянскі хіт».

Аўтар ідэі, Вольга Севярынец, зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік, распавядае:

— Зараз у Беларусі амаль уся сувенірная прадукцыя і большасць кнігаў для цэркваў ідзе з Расіі, радзей — з Польшчы. Беларускамоўнае даводзіцца збіраць па каліўцу. Мы вырашылі распрацоўваць адмысловы дызайн, замаўляць нашым рамеснікам аўтарскія рэчы з беларускай і хрысціянскай сімволікай, каб у вернікаў усё ж такі была магчымасць выбраць сваё. Кропля камень точыць.

— Беларусі вельмі патрэбны такі хрысціянскі «Сымбаль.бай» — цэнтр дызайнерскіх распрацовак, які паспрыяе беларусізацыі цэркваў, — кажа Павел Севярынец. — Таму для нас «Kroplia.by» — хутчэй не камерцыйны, а дабрачынны праект. Менавіта праз яго мы хочам падтрымаць партал «Krynica.info».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930