У біятлоне пакуль усё кепска: Скардзіна — 10-я, Домрачава толькі 27-я
У Пхёнчхане прайшла перанесеная з учора індывідуальная гонка ў жанчын на 15 км.
Дар'я Домрачава заняла 27-е месца, саступіўшы пераможцы гонкі са Швецыі Ханне Эберг 3 хвіліны 50 секунд (вынік шведкі — 41 хвіліна 07,2 секунды, 0 промахаў).
Домрачава зрабіла чатыры промахі (тут не трэба бегчы штрафныя колы, а адразу дадаюцца хвіліны), прычым яна тройчы спудлавала на апошнім этапе.
Срэбра выйграла Анастасія Кузьміна са Славакіі (адставанне 24,7 секунды, 2 промахі). Трэцяе месца ў пераможцы спрынту і гонкі пераследу Лаўры Дальмаер з Нямеччыны (+41,2, 1 промах).
Надзея Скардзіна заняла сёння 10-е месца (адставанне ад лідара +2,33 хвіліны), Ірына Крыўко — 36-е (+4,18,8), Дзінара Алімбекава — 56-е (+5.56,8)
У 14:15 пачнецца індывідуальная гонка ў мужчын.
У суботу —пройдзе мас-старт у жанчын.
Нагадаем, што ў спрынце Домрачава была 9-й, у гонцы пераследу — 37-й. Скардзіна была 36-й і 14-й адпаведна.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.