Знайсці
14.02.2018 / 22:333РусŁacБел

Трэнер зборнай Ямайкі па бабслеі сышла з каманды. А санкі на ўсіх адны толькі ў яе

У 2018 годзе жаночая зборная Ямайкі па бабслеі ўпершыню адабралася на Алімпійскія гульні. Аднак за некалькі дзён да спаборніцтваў каманда можа пазбавіцца неабходнай амуніцыі, паведамляе BBC.

14 лютага галоўны трэнер зборнай Сандра Кірыясіс (Sandra Kiriasis) падала ў адстаўку. Немка, якая з'яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай Гульняў 2006 года, распавяла Бі-бі-сі, што Федэрацыя Ямайкі па бабслеі спрабавала «выжыць» яе з каманды, панізіўшы яе і пазбавіўшы доступу да спартсменак. Кірыясіс адмовілася і звольнілася.

Пры гэтым трэнер валодае адзіным бобам (санкамі) у камандзе, за які нясе «юрыдычную адказнасць». Па дадзеных СМІ, такой амуніцыі ў Ямайцы больш няма, а каштуе яно некалькі тысяч даляраў. Найвышэйшага выніку — сёмага месца на Кубку свету — каманда дамаглася менавіта на санках Кірыясіс.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930