Знайсці
14.02.2018 / 21:5414РусŁacБел

ЗША зробяць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі

Міністэрства фінансаў ЗША прапрацоўвае санкцыі ў дачыненні да алігархаў і дзяржаўных дзеячаў, якія згаданыя ў адкрытай частцы «крамлёўскага дакладу», заявіў кіраўнік ведамства Стывен Мнучын на слуханнях камітэта па фінансах сената ЗША.

«Мы актыўна працуем над расійскімі санкцыямі, якія стануць вынікам адкрытай часткі дакладу», — паведаміў міністар.

Напярэдадні выданне Politico пісала, што Кардзін і два іншыя сенатары-дэмакраты падрыхтавалі праект рэзалюцыі з заклікам да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Масквы. Палітыкі абвінавацілі Белы дом у несур'ёзным стаўленні да «крамлёўскага дакладу».

Крамлёўскі даклад, які змяшчае звесткі аб высокапастаўленых службовых асобах і бізнэсменах Расіі, быў прадстаўлены кангрэсу 29 студзеня. Частка яго засакрэчаная. Публічная частка — спіс з чыноўнікаў, дэпутатаў, а таксама расійскіх бізнэсменаў, багацце якіх перавышае $ 1 мільярд. Усяго ў спісе 210 чалавек.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930