Знайсці
14.02.2018 / 20:483РусŁacБел

Навейшыя расійскія САУ «Кааліцыя» знялі на відэа

Расійскія вайскоўцы вучацца кіраваць найноўшымі САУ «Кааліцыя», якія хутка паступяць на ўзбраенне элітнай «Таманской дывізіі», паведамляюць «Весці».

У рэпартажы паказалі не толькі падрыхтоўку кіроўцаў на палігоне, але і самі гаўбіцы ў зборачным цэху.

Праўда, у канцы сюжэта яго аўтар, распавядаючы пра асаблівасці падрыхтоўкі да вайсковай эксплуатацыі «Кааліцыі-СВ», абраў для фону зусім іншую САУ — 2С19М2 «Мста-С», паведамляе Tut.by.

САУ «Кааліцыя-СВ» уяўляе з сябе рабатызаваны комплекс: кіраванне агнём ажыццяўляецца дыстанцыйна, ёсць магчымасць аўтаматычнага фарміравання модульнага кідальнага зарада, а ўсе аперацыі адлюстроўваюцца на дысплеях адзінага інфармацыйна-каманднага блока. Дальнасць стральбы САУ «Кааліцыя-СВ» дасягае 70 км, а хуткастрэльнасць — 16 стрэлаў у хвіліну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера