Даслаць навіну
Знайсці
14.02.2018 / 18:45

«Засяроджваюся на жанчынах, якія дасягнулі поспеху, калі дамінавалі мужчыны»: што казаў Славамір Копер на сустрэчы ў Мінску

У беларускай сталіцы адбылася сустрэча з вядомым польскім пісьменнікам Славамірам Коперам. Славамір — гісторык, аўтар гістарычных кніг, публіцыст. Ён прыязджаў у Мінск з нагоды выхаду беларускага перакладу яго кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай». У ёй Копер апісвае гісторыі яркіх жанчын, з якімі звязаны пачатак польскай феміністычнай думкі і рух жанчын у барацьбе за свае правы.

Павялічыць выяву

На сустрэчы Славамір распавёў пра свой стыль напісання і цікавосткі, звязаныя з жанчынамі таго часу. Мы сабралі некалькі вытрымак з яго аповеду.

***

Я лічу, што кожны палітык ці дзеяч культуры становіцца для нас больш аўтэнтычным і зразумелым, калі ён паказаны ў халаце і тапках. Таму што ніводнае жыццё не адбываецца толькі ў грамадстве.

А вобразы з бронзы, якія мы звычайна маем, не можам зразумець да канца. Акрамя таго, калі мы каго-небудзь любім, то ставім яго на п’едэстал, а калі каго-небудзь не любім — наадварот, прыпісваем яму розныя недахопы. Але насамрэч так не можа быць, таму што ніхто не з’яўляецца абсалютна добрым ці абсалютна дрэнным.

Павялічыць выяву

***

Я пішу пра жыццё палітыкаў і культурных дзеячаў, апісваючы іх асабістае жыццё. І мяне называюць плеткаром, таму што лічаць, што прыватнае жыццё не заслугоўвае ўвагі гісторыкаў. Але я магу прывесці прыклад пра спадара Цыранкевіча. Калі гісторыкі скажуць, што ён быў толькі прэм’ер-міністрам Польскай Народнай Рэспублікі, яны не памыляцца. Але калі я скажу, што ён быў аматарам жанчын, я таксама не памылюся.

***

Гісторыкі пішуць так, каб чытачам не было вельмі цікава, яны ўстаўляюць даты. А я лічу, што даты няважныя, больш прыдаюцца гісторыі, анекдоты і цікавыя факты, якія потым і адлюстроўваюць гэтую гісторыю.

***

Я заўважыў, што няма кніг, якія б апавядалі пра прыватнае жыццё палітыкаў ці культурных дзеячаў, тым больш не было кніжак пра жанчын гэтага часу. Былі толькі звесткі ў падручніках, у якіх згадвалася, што нехта меў жонку ці дзяцей, якія не ўспрымаліся жывымі людзьмі.

***

Прыклад з другой эпохі — быў такі паэт Адам Міцкевіч, палову жыцця ён пражыў на Беларусі. І я калісьці напісаў такую кніжку — «Жанчыны ў жыцці Адама Міцкевіча». Я налічыў больш за 20 такіх жанчын. Гэта не былі нейкія платанічныя сувязі, а зусім наадварот. Таму што платанічныя сувязі былі цікавыя ў паэзіі, а ў жыцці звычайна наадварот. І калі вы прачытаеце гэтую кнігу пра Адама Міцкевіча, шмат якія яго творы і яго паводзіны стануць больш зразумелымі для вас. Але гісторыкі лічаць, я зрабіў нядобрую славу Міцкевічу.

Павялічыць выяву

***

Калі я толькі прыступаў да цыклу, да якога належыць кніга «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай», — гэта цыкл з чатырох кніг, прысвечаных эпосе Другой Рэчы Паспалітай, — я хацеў напісаць кнігу пра прыватнае жыццё Пілсудскага. Але выявілася, што яго жыцця, хоць і вельмі цікавага, хапіла б толькі на адзін раздзел. Што ёсць прыватнага ў жыцці Пілсудскага? Два разы змена рэлігіі з-за жанчыны, двое пазашлюбных дзяцей, дзве жанчыны зрабілі самагубства, звязанае з ім. Можна сказаць, чарговы паляк-католік і яго жыццё. І калі мне здавалася, што Пілсудскага хопіць толькі на адзін раздзел, тады я напісаў кнігу «Прыватнае жыццё эліты Другой Рэчы Паспалітай».

І ў рэшце рэшт я напісаў кнігу «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай». У гэтай кнізе я засяроджваюся на жанчынах, якія ўласнай сілай волі дасягнулі поспеху ў такія часы, калі дамінавалі мужчыны.

Напрыклад, адзін з раздзелаў гэтай кнігі прысвечаны Кацярыне Кобры, якая была жонкай Уладзіслава Стшэмінскага. І яна была больш цікавай постаццю, чым ён. Але ў фільме Анджэя Вайды «Паслявобразы», які быў прысвечаны Уладзіславу Стшэмінскаму, нічога пра яе не гаворыцца. Але факты прыводзяць да таго, што шмат якія ідэі Стшэмінскі пачарпнуў ад Кобры.

Павялічыць выяву

Скульптарка Кацярына Кобра.

«Стшэмінскі заўважыў яшчэ адну рысу Кацярыны. Дзяўчына была не толькі прыгожай, разумнай і таленавітай, у яе была багатая фантазія. Гэта магло быць вырашальным для яго. У будучым ён неаднойчы выкарыстоўваў яе ідэі, падпісваючы сваім прозвішчам». (Урывак з кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай».)

Павялічыць выяву

Кадр з фільма Анджэя Вайды «Паслявобразы».

***

У кнізе таксама расказваецца пра такую постаць, як Марыя Морская, якая была музай Антонія Сланімскага. Сланімскі не пісаў нічога, пакуль не пакансультуецца з Марыяй. І таму ў Варшаве ў тыя часы кружыў такі фельетон: калі Сланімскі нічога не напісаў, то ў Марыі зламаўся тэлефон.

Гавораць, што іх штодзённым рытуалам быў кароткі пераказ Марыі Антонію інфармацыі пра падзеі ў Польшчы і за мяжой. Толькі тады Сланімскі быў гатовы выказваць уласныя меркаванні. Не дзіўна, што Мечыслаў Грыдзеўскі, выдавец «Літаратурных навін», жартаваў наконт уплыву актрысы на Антонія — «Морская locuta, causa finita». Ён нават дазваляў сабе не вельмі тактоўныя жарты, сцвярджаючы, што Антоні яшчэ не выказаўся на тэму, бо ў Нюты зламаўся тэлефон! Урывак з кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай»

***

Калі апавядаць такія гісторыі, тады ёсць шанец, што чытач гэта ўсё запомніць і ў яго будзе больш ведаў, чымсьці ён прачытае ў падручніку па гісторыі.

Павялічыць выяву

У краме «Галіяфы» на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47) ёсць 5 асобнікаў кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай», падпісаныя асабіста Славамірам Коперам. Набыць іх можна па такім жа кошце, што і асобнік без аўтографа. Азнаёміцца з урыўкам кнігі можна на сайце выдавецтва.

Павялічыць выяву

Яўгенія Барысевіч

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30