Знайсці
14.02.2018 / 17:329РусŁacБел

У Кобрыне ў 53-гадовага мужчыны канфіскавалі ствалы 19 стагоддзя

Па заключэнні эксперта Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, ствалы паляўнічай стрэльбы 13-га калібра, вырабленага майстрам Гразновым Аляксеем Цімафеевічам ў г. Туле Расійскай імперыі, з'яўляюцца складовымі часткамі гладкаствольнай агнястрэльнай зброі і прыдатныя для стральбы. Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.295 КК РБ, паведамляецца на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Зброевая майстэрня Гразнова існавала з 1865 года і спецыялізавалася на недарагіх стрэльбах. Штогод яна выпускала да 500 такіх узораў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера