Знайсці
14.02.2018 / 16:1618РусŁacБел

«Дырэктар пакрыўдзіўся на Пузікава і панізіў цэны» — кіроўцы мінскага таксі 135 рыхтуюць забастоўку

На 15 лютага запланаваны страйк таксістаў, якія працуюць на службу 135. Кіроўцы незадаволеныя новымі тарыфамі кампаніі.

Ілюстрацыйнае фота

Пра прычыны забастоўкі «Нашай Ніве» распавёў адзін з кіроўцаў:

«Амаль увесь мінулы год мы вазілі пасажыраў па 60 капеек за кіламетр. Пасля цэны збіраліся ўздымаць, прычым была дамоўленасць паміж службамі 135, 152 і «Алмаз 7788» (найбуйнейшы дыспетчар таксі, яго кантралюе бізнэсмен Віктар Пузікаў — «НН»). У выніку падняло толькі нашае кіраўніцтва. Стала 70 капеек за кіламетр, — кажа суразмоўца. — Але дырэктар службы вельмі пакрыўдзіўся на канкурэнтаў і вырашыў дэмпінгаваць. Ён панізіў цэны, цяпер у нас пасадка каштуе 4,5 рубля, а кіламетр — 55 капеек. Гэта тыя ж тарыфы, што і ў «Алмаза», але ж у іх лепшыя машыны і лепшае абслугоўванне. Пры аднолькавых цэнах кліенты пойдуць да нас».

Галоўная прэтэнзія кіроўцаў да Радкевіча ў тым, што тарыфы панізілі, а з таксістаў за заказы бяруць столькі ж.

«Калі цэны павышалі, з нас таксама сталі браць больш — па 1,3 рубля за замову. А цяпер тарыфы знізілі, а з нас бяруць усё адно па 1,3, — абураецца кіроўца. — Калі дырэктар нам рэжа тарыфы, хай і сабе штосьці рэжа. Я працую па 14—16 гадзін штодня. Зусім без выходных, абсалютна. За месяц такой працы зарабляю $400—500».

Па словах суразмоўцы, у забастоўцы плануе прыняць удзел як мінімум 400 таксістаў. Агулам жа ў таксі 135 працуе каля 1300 чалавек.

Дадамо, што «Убер» бярэ з пасажыраў 37 капеек за кіламетр.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930