Даслаць навіну
Знайсці
14.02.2018 / 14:59 7

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў сышоў у адстаўку праз хлусню пра ўдзел у сустрэчы з Пуціным

Міністр замежных спраў Нідэрландаў Хальбэ Зейлстра (Halbe Zijlstra) сышоў у адстаўку пасля прызнання, што ён схлусіў аб сустрэчы з Пуціным у 2006 годзе.

Пра гэта паведамляе NOS.

У аўторак у парламенце Нідэрландаў былі запланаваны дэбаты адносна яго прызнання. Аднак у пачатку пасяджэння Зейлстра заявіў, што сыходзіць у адстаўку.

Ён назваў сваю выдумку «самай вялікай памылкай у яго палітычным жыцці».

«Нідэрланды заслугоўваюць міністра замежных спраў, які не выклікае ніякіх сумневаў», — сказаў Зейлстра.

Раней паведамлялася, што кіраўнік МЗС Нідэрландаў Хальбэ Зейлстра прызнаўся, што схлусіў аб сваёй прысутнасці на сустрэчы з Пуціным у 2006 годзе, дзе расійскі прэзідэнт распавядаў пра планы стварыць «Вялікую Расею».

Гадамі Зейлстра сцвярджаў, што быў у заднім пакоі на дачы Пуціна, калі пачуў, як прэзідэнт РФ вызначае «Вялікую Расею» як Расею, Беларусь, Украіну і краіны Балтыі, дадае, што «мець Казахстан таксама добра».

Кіраўнік МЗС прызнаўся, што сам не прысутнічаў на сустрэчы, але даведаўся пра гэтую інфармацыю ад надзейнай крыніцы, якую вырашыў абараніць хлуснёю пра сваю прысутнасць.

Прызнанне з'явілася ў нязручны момант для Зейлстра. У аўторак ён павінен быў вылецець у Маскву на сваю першую афіцыйную сустрэчу з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

1
Вэндзі / адказаць
14.02.2018 / 18:56
Алексей Дз., в Сирии тоже никто не видел. Самое интересное, что 600 из них никто и не увидит больше. Их там действительно уже нет. Целых 5 дней.
0
Anti social social club. / адказаць
14.02.2018 / 19:27
Лавров походу не понял в чем прикол.
0
Niemand / адказаць
15.02.2018 / 01:18
"... яу прэзідэнт РФ вызначае «Вялікую Расею» як Расею, Беларусь, Украіну і краіны Балтыі, дадае, што «мець Казахстан таксама добра»..."
---
2006 год. Усё сыходзіцца. Менавіта да 2006-га бурбалка "вілічія" надзьмулася ў маскавітаў да крытычных і незваротных памераў. 
Дарэчы, і вядомае інтэрв'ю "бальшова-ума-чілавека" ёлупа і "рыбкалюба" Дзяры-паскі, калі не блытаю, таксама датуецца 2006-м годам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30