Даслаць навіну
Знайсці
0
Lisouchyk / адказаць
14.02.2018 / 14:34
Добрыя людзі, добрыя словы
0
Аляксандр / адказаць
14.02.2018 / 14:37
Вельмі люблю Стральцова. Некаторыя яго вершы патрапілі наўпрост у сэрца, можа і назаўсёды.
0
цень макарона / адказаць
14.02.2018 / 14:39
мондры двайны дэстымулятар літаратуры: "вершаў лепшых не напішам" плюс алкаголь. Чамусьці ўводзіцца ў моду пара "таленавіты" і "алкаголь". Між тым ганебна. Для літаратара больш пачэсна (для біяграфіі) ад дэпрэсухі, што ня пішацца, на галаву захварэць, чым апускацца на дно шклянкі. Ды і хварэць неабавязкова. Сто і адзін занятак у гэтым стракатым сьвеце ёсьць-чакае.
0
Клёк / адказаць
14.02.2018 / 17:03
Праўда так і сказаў ''лайном''?
0
т / адказаць
18.02.2018 / 09:51
Я лайном ніколі не займаўся -- ніводзін пісьменнік да 2000 года не мог так сказаць; гл. Тлумачальны слоўнік.
0
Аляксандар / адказаць
21.02.2018 / 12:23
У той час ніхто гэтае дурное слова не ўжываў у значэнні г-но. Яно заставалася для беларускамоўных пасіўнай адзінкай у некаторых славянскіх мовах ды беларускіх гаворках.   Лайно тады значыла "адзежына", прадмет вопраткі (часцей з лёну). Што адэкватна засведчыў пяцітамовы ТМБМ. У значэнні "г-но" яго пашырылі Акудовіч з Хадановічам у сваёй вывучанай беларускай мове, не без уплыву украінскіх хлопцаў і украінізаваных фрагментаў Ул. Караткевіча, які хваліўся, што ня любіць "стылёвай" вычыткі". Хто мае густ да мастацкага хуліганства, той адчуе, што замена "г-но" на "лайно" якраз і ёсць дурны густ хлопыкаў, які не чуюць жывое беларускае слова, а корпаюцца ў сваім міжсабойчыку. Уявіце сабе, каб Колас ужыў "лайно", надзеўшы белыя пальчаткі. Спаганілі добрае слова ("на вяроўцы сушыліся памытыя лойны"), выцесніўшы з ужытку.
0
Аляксандар / адказаць
24.02.2018 / 16:47
Глыбокапаважаны сп. Рэдактар! Дзякуй, што апублікавалі хоць ЧАСТКУ майго каментара пра мову Хадановіча і Акудовіча і пра лайно. Я яшчэ выказаў меркаванне. што і ўкладальнік тэксту пра стральцова (Шапран) верагодна  паддаўся хадановічава-акудовічавай модзе на лайно ў зачэнні "г- на". Стральцаў у тыя гады не мог гэтага сказаць. Рэч  не ў лайне. і не ў Акудовічы-Хадановічы. Наступае эра, калі былыя пісьменнікі, якія яшчэ чулі і карысталіся жывым словам, адыходзяць з жыцця. Беларускую мову ў школах фактычна не выкладаюць. Нашы мілыя "новыя" "маладыя" пісьменнікі актыўныя (Марціновіч,Хадановіч, Акудовіч. Бахарэвіч, Янкута, Цімафеева, і г. д.)  і перакладчыкі мову вывучалі саматугам, старых пісьменнікаў не чытаюць (фэ,-- пісалі пра сацыялізм і вайну!) . Ведай тое, на кожным кроку -- "насамрэч, "то бок", "падступны"," усюды  толькі "пастанавілі" замест  магчымага "вырашылі, дамовіліся" , "адно" замест магчымага  "толькі" і да т. п. Вось фірмовая мова "маладых" і актыўных. У ТСБМ не заглядаюць. Там ёсць хібы. Але ж колькі там скарбаў! Я не абразіў Шапрана. Я памятаю яго з пачатку 90-х гадоў. Ён тады таксама з цяжкасцю гаварыў па-беларуску.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера