Знайсці
14.02.2018 / 11:2473РусŁacБел

Архітэктар Палаца рэспублікі прапанаваў пабудаваць на Кастрычніцкай плошчы вежу ФОТА

Галоўны архітэктар Кастрычніцкай плошчы Мінска Міхаіл Пірагоў прапанаваў сваю канцэпцыю забудовы пляцоўкі, дзе раней размяшчаўся музей Вялікай Айчыннай вайны. Адпаведная прапанова з'явілася на сайце Беларускага саюза архітэктараў.

Пірагоў прапануе пабудаваць чатырохпавярховы забаўляльны цэнтр агульнай плошчай 5800 м2, які будзе ўключаць у сябе фуд-корт, кінатэатр, коўзанку, дзіцячыя гульнявыя пакоі, батутную залу, боўлінг, а таксама невялікую канцэртную залу.

На эксплуатаваным «зялёным» даху мае размясціцца дзіцячая пляцоўка і кафэ.

Самае цікавае ў праекце — вежа з гадзіннікамі і аглядальнай пляцоўкай, на якую людзей будуць падымаць празрыстыя ліфты. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930