Даслаць навіну
Знайсці
14.02.2018 / 10:17 29

Намеснік міністра замежных спраў Расіі пабудаваў царкву пад Магілёвам ФОТАФАКТ

На ўездзе ў аграгарадок Межысеткі ў Магілёўскім раёне з'явіўся нядаўна новы храм у гонар Святога Уладзіміра. Гэта падарунак мясцовым жыхарам ад намесніка міністра замежных спраў Расіі Алега Сырамолатава, паведамляе sb.by.

Павялічыць выяву

З гэтай зямлёй звязана жыццё блізкіх расійскага чыноўніка, пра што сведчаць імёны на мемарыяльнай дошцы, што на сцяне побач з уваходам у царкву:

«Храм гэты збудаваны з дабрславення епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія спадзяваннімі і руплівасцю Сырамалотава Алега Уладзіміравіча ў памяці пра бацькоў, бабуль і дзядуль: Уладзіміра Кузьміча і Надзеі Мінаўны, Кузьмы Іванавіча і Сафіі Іванаўны, Міна Захаравіча і Варвары Ігнацьеўны».

Сам Алег Уладзіміравіч у месцах, адкуль яго родавыя карані, бываў толькі наездамі — прыязджаў у госці да дзеда. Але ў Межысетках яго ведаюць і ўдзячныя за добры ўчынак.

1
Niemand / адказаць
15.02.2018 / 00:14
Чекіст збудаваў царкву...
У мяне ўсё.
1
Хром / адказаць
15.02.2018 / 12:48
Грахі гэтым не выправіш.
0
Ясь / адказаць
16.02.2018 / 16:17
Трэцяя спроба камэнтару (папярэднія былі 03:28 15.02.2018, 23:38 15.02.2018)

Для Рэд. НН:
Дзе вашая журналісцкая этыка?

Вы пішаце: 
... імёны на мемарыяльнай дошцы, што на сцяне побач з уваходам у царкву 
і цытуеце (?!) надпіс на гэтае дошцы:
«Храм гэты збудаваны з дабрславення ...»
(то бок, паводле вашага артыкула, — надпіс на шыльдзе зробленый Беларускаю моваю)

У той самы час, на сайту sb.by, на які вы спасылаецеся як на крыніцу, надпіс на дошцы падаецца Маскоўскаю моваю:
«Храм сей сооружен с благословения ...»
І мая інтуіцыя, й веданьне жыцьця мне падказваюць, што пра мову шыльды праўду напісалі якраз журналісты sb.by, а журналіст НН, зрабіўшы недарэчны пераклад тэксту шыльды на Беларускую і не папярэдзіўшы пра тое чытачоў, — схлусіў, увёў чытачоў у зман — як быццам расейскі чыноўнік на беларускае зямлі зрабіў шыльду якраз Беларускаю моваю. А насамрэч — Маскоўскаю!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30