Знайсці
13.02.2018 / 16:5011РусŁacБел

Расійская «Пабеда» адмовілася ад палётаў у Мінск

Расійскі лаўкостар «Пабеда» адмовіўся ад палётаў у Мінск, паведамляе РБК.

Авіякампанія «Пабеда», якая планавала ў гэтым годзе адкрыць рэйс з Санкт-Пецярбурга ў Мінск, адмовілася ад палётаў у беларускую сталіцу, не здолеўшы дамовіцца пра тарыфы на абслугоўванне ў аэрапорце.

У канцы 2017 года «Пабеда» паспрабавала дамовіцца аб палётах у Мінск. У лістападзе авіякампанія падала заяўку на палёты ў беларускую сталіцу з Санкт-Пецярбурга. 23 лістапада 2017 года яна атрымала допуск Міжведамаснай камісіі, а акрэдытацыю беларускіх авіяўладаў — 25 снежня 2017 года, кажа прадстаўнік «Пабеды».

Але па словах супрацоўніка прэс-службы авіякампаніі, аэрапорт Мінска прапанаваў расійскаму перавозчыку тарыфы для нерэзідэнтаў, намінаваныя ў еўра. Яны істотна вышэйшыя, чым для рэзідэнтаў.

Крыніца ў авіякампаніі «Пабеда» заяўляе, што перамовы з аэрапортам Менска не будуць адноўленыя да тых часоў, пакуль не будуць створаны «роўныя ўмовы па кошце абслугоўвання для расійскіх і беларускіх перавозчыкаў». «Цяпер у авіякампаніі пастаўлены пад сумнеў палёты «Пабеды» ў Гомель, якія ўжо ўзгодненыя і запланаваныя», — кажа суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930