Даслаць навіну
Знайсці
13.02.2018 / 12:19 27

Лукашэнка: У АДКБ кожны ўзбройваецца сам па сабе, а Беларусь жа фарпост Расіі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі, піша БелТА

«Калі ўвогуле казаць, мы вельмі сур'ёзна ў АДКБ недаацэньваем небяспеку бягучай сітуацыі. Расія сама па сабе мадэрнізуе ўзброеныя сілы. Мы нешта спрабуем разам з іншымі членамі ўзбройвацца, мадэрнізавацца і гэтак далей. Кожны сам па сабе», — заявіў ён.

Асноўны цяжар па абароне агульнай прасторы ў выпадку неабходнасці, натуральна, ляжа на Расію. «Але сур'ёзнага разумення ў кіраўніцтва Расіі сёння таго, што трэба на найбольш небяспечных кірунках нашай агульнай сумеснай абароны ўмацоўваць нацыянальныя ўзброеныя сілы — Беларусі, Казахстана, Арменіі, іншых краін, — такога разумення няма. І гэта вельмі балюча можа адгукнуцца», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«Я не ў тым плане, што мы хочам чарговы раз, як у іх прынята казаць, патрабуем нейкіх грошай на нейкія мерапрыемствы. Але трэба разумець, што, дапусцім,

Беларусь з'яўляецца асноўным фарпостам, у тым ліку і Расійскай федэрацыі, на заходнім напрамку, — растлумачыў кіраўнік дзяржавы. — А тут сёння найбольш небяспечны кірунак.

Хоць і канцэнтрацыя негатыўных з'яў у Афганістане не можа супакойваць нас і на паўднёвым кірунку».

«Таму ў гэтым сэнсе нам вельмі сур'ёзна, па меншай меры, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, трэба падумаць і прымаць рашэнне. Нам трэба вельмі сур'ёзна не проста мадэрнізаваць нашы ўзброеныя сілы, а трэба ўдасканальваць і больш актыўна прыстасоўваць да магчымых баявых дзеянняў. Магчымым. зыходзячы з вопыту вядзення войнаў і канфліктаў у сучасны час», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым асаблівае значэнне мае стратэгічнае партнёрства з Расіяй. «Нягледзячы на розныя дадумкі, інфармацыйную шуміху, роўна і спакойна праведзена сумеснае стратэгічнае вучэнне «Захад-2017». У цяперашні час сумесна выпрацоўваюцца меры па зняцці перашкодаў у памежнай і мытнай сферы, у галіне візавай палітыкі і іншыя», - сказаў ён.

0
Мікола))) / адказаць
13.02.2018 / 18:03
гідрант незалежнасьці
2
Шпаковский А.П. / адказаць
13.02.2018 / 20:13
Карпов, я доклад с Цариком никогда не писал. Вероятно имели ввиду Арсения Сивицкого
0
Бенедзікт / адказаць
13.02.2018 / 22:01
Здаў беларускі народ, Беларусь і іх інтарэсы за свой "трон" - Расеі, Крамлю...  

З-за "трону" не бачыць нават небясьпекі для сваёй сям'і, што ўжо казаць пра Беларусь...



Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30