Даслаць навіну
Знайсці
13.02.2018 / 12:10 26

Лябедзька: Мне не выдаюць даведку для правоў, бо некалі я страціў прытомнасць пры падазроных абставінах

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька патлумачыў «Нашай Ніве», чаму не можа атрымаць новае пасведчанне кіроўцы.

Павялічыць выяву

Нагадаем, што нядаўна яго затрымалі даішнікі і пакаралі за язду без правоў — Лябедзька сцвярджае, што неабходныя дакументы яму не выдаюць з надуманых прычын.

«Я вяду актыўны лад жыцця: футбол, бег, ровар. Пазалетась у маі я ехаў на ровары недалёк ад Плошчы дзяржаўнага сцяга, праехаў каля купкі амапаўцаў і людзей у цывільным ды страціў прытомнасць. Памятаю, калі ачуняў, што вакол мяне мітусіліся людзі, але гэта былі не амапаўцы. У нармальны стан я прыйшоў у хуткай дапамозе. Яны сказалі, што адпусціць адразу мяне не могуць, таму адвезлі на абследаванне. Там я прайшоў тамаграфію: ніякіх адхіленняў не зафіксавана, усё ў норме. Гэта за 55 год майго жыцця быў першы выпадак, калі я страціў прытомнасць. Я спытаў у дактароў, ці магчыма такое, што нешта распылілі ў паветры, што мяне адключыла? Яны кажуць, што ўсё магчыма, але гэтага ўжо не зафіксаваць», — расказаў Лябедзька. 

Потым ён забыў пра гэты выпадак, пакуль не паўстала пытанне абнаўляць пасведчанне.

«Я паехаў у паліклініку, прайшоў усіх дактароў, а калі трэба было атрымаць даведку, раптам узніклі праблемы: «у вас там быў эпізод, калі страцілі прытомнасць». І што? Ёсць выпіска з бальніцы за той дзень, што ў мяне ўсё ў норме. Але мне сказалі, каб яшчэ раз прайшоў абследаванне. І я прайшоў — на самай дакладнай апаратуры, якая пацвердзіла, што ўсё добра. Але камісія з трох чалавек вырашыла, што не можа мне даць даведку ў сувязі з той стратай прытомнасці», — падсумаваў Лябедзька.

Ён настойвае, што ўсё гэта — правакацыі спецслужбаў супраць яго. 

«Дактары ў кулуарах казалі, што не яны прымаюць рашэнне ў маёй сітуацыі», — дадаў палітык. 

Варта адзначыць, што акурат у маі 2016 года ў раёне Плошчы дзяржаўнага сцяга адбылося здарэнне: мінскія амапаўцы сталі сведкам таго, як у раварыста нібыта здарыўся эпілептычны прыпадак, з рота ў яго пайшла пена. 

«Праваахоўнікі аказалі мужчыну першую дапамогу: расціснулі сківіцу і ўтрымлівалі язык, каб аднавіць дыханне. Праз некалькі хвілін на месца здарэння прыбыла брыгада хуткай дапамогі, якая канстатавала прыступ эпілепсіі. Медыкі адзначылі, што каб не сваечасовая дапамога міліцыянераў, то пацярпелага можна было б і не выратаваць», — цытуе БЕЛТА прэс-службу мінскага ГУУС.

0
Обнцбнча / адказаць
14.02.2018 / 16:10
Стэпка
Окончание срока действия свидетельства не означает =управление транспортным средством лицом, не имещим права управления=


https://nn.by/?c=ar&i=204683&lang=ru#startcomments
Как бы странно это ни звучало, но закон в этом плане достаточно суров и однозначен:

Статья 27 Закона о дорожном движении.
Лицо считается не имеющим права управления механическим транспортным средством, самоходной машиной со дня истечения установленного срока действия водительского удостоверения до обмена водительского удостоверения.

Так что с этой стороны - без шансов.
3
15 02 / адказаць
15.02.2018 / 09:13
За руль с таким приступом садиться нельзя.
0
Чарговы Ліцьвін / адказаць
19.02.2018 / 00:39
Я б на месцы Лябедзькі ўстрымаўся ад кіраваннем аўто, калі ў яго такія прыпадкі здараюцца, а то ў Менску адзін такі безадказны кіроўца страціўшы прытомнасць падчас руху збіў на смерць дзвух дзяўчын. А ў вогуле ... я быў лепшага меркавання ад ім, не сур'ёзны чалавек. ___________________________________________________________________ Это Мог быть не припадок, а обморок! И условия для этого могли создаться разные. Так что не надо из этого делать прецедент. Ну, а часто мнение меняют понятно кто. Думаю, вы не из той категории, просто погорячились. Причем лично я не сторонник Лебедько, но во многом его уважаю.
https://nn.by/?c=ar&i=204683
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31