Знайсці
13.02.2018 / 11:4514РусŁacБел

Лукашэнка патрабуе жорсткага пакарання для «круцякоў» на квадрацыклах і снегаходах па азімых

Аляксандр Лукашэнка патрабуе жорсткага пакарання для «круцякоў» на квадрацыклах і снегаходах за язду па сельгасугоддзях. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі.

«Пытанне да міністра ўнутраных спраў адно: калі будзе наведзены парадак? — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. — Парадак ва ўсім, каб мне не адпісвалі, што там некаторыя «круцякі» ў нас з'явіліся. Гэта ж не дзеці простых людзей. А самі крутыя і іх дзеткі сёння на квадрацыклах, снегаходах і пайшлі па азімых, па палях, на што я звяртаў увагу, а вы мне адпіскі пішаце».

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў пакараць іх і забраць гэтыя транспартныя сродкі. «Вось і ўсё вырашэнне пытання, — сказаў ён. — Я хачу, каб гэту маю заяву грамадства пачула».

Пры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што па-ранейшаму аварыі на дарогах здараюцца з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. «Пра які аўтарытэт міліцыі можна тады казаць? Пытанне да міністра: у чым справа? Якія меры прымаюцца па выкараненні такіх фактаў?» — жорстка паставіў пытанні Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930