Знайсці
13.02.2018 / 11:3328РусŁacБел

На сайце «Советской Белоруссіі» закрылі каментары да артыкулаў: «Гэта ініцыятыва новага кіраўніцтва»

6 лютага ў газеты, заснавальнікам якой лічыцца Адміністрацыя прэзідэнта, змяніўся рэдактар. На змену Паўлу Якубовічу, які кіраваў выданнем на працягу 24 гадоў, прыйшоў дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелТА Дзмітрый Жук.

Наведвальнікі сайта СБ ужо заўважылі першыя новаўвядзенні, звязаныя з прыходам спадара Жука: так, цяпер на сайце нельга пакідаць каментары.

На сайце СБ цяпер можна толькі паведаміць пра памылку ў артыкуле і паставіць матэрыялу адну ці пяць зорачак.

Раней жа тут можна было дыскутаваць нават з нагоды такіх пікантных падзей.

З чым звязаныя такое ноу-хау? У аддзелах навін, лістоў і прыёмнай інтэрнэт-партала нам адказалі коратка: «Нічога не можам сказаць наконт гэтага». 

Атрымаць хоць нейкую інфармацыю ўдалося толькі ў аддзеле тэхпадтрымкі: «Закрыццё каментароў — гэта ініцыятыва новага кіраўніцтва. Ніхто ў рэдакцыі не ведае, часова гэта ці назаўсёды».

Адзначым, што на сайце БелТА ў часе кіравання Жука каментароў таксама не было.

КК, фота на застаўцы: sb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930