Знайсці
13.02.2018 / 10:4113РусŁacБел

На выбарах у Смалявічах чыноўніца райвыканкама кінула выклік сваёй начальніцы. Але хутка зняла кандыдатуру

Цікавая карціна склалася на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў у Смалявічах: на дэпутацкі мандат там прэтэндавалі два чалавекі, якія працуюць у адной дзяржструктуры.

З трох кандыдатаў па Пякалінскай акрузе №21 двое працуюць у райвыканкаме.

Адна з іх — намесніца старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Якубіцкая. Другая — начальніца ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне таго ж райвыканкама Наталля Дзенісевіч.

Няўжо смалявіцкіх выбарцаў чакала б вайна чыноўніц на месца ў савеце дэпутатаў?

Наталля Якубіцкая (злева) і Наталля Дзенісевіч.

Як выявілася, інтрыга была нядоўгай. Наталля Дзенісевіч папрасіла зняць сваю кандыдатуру з дэпутацкай гонкі з цікавай фармулёўкай: «без уважлівых прычын».

На жаль, пакуль не атрымалася ўзяць каментарый у жанчын, каб зразумець, што за прычыны знішчылі інтрыгу ў Пякалінскай акрузе №21.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930