Знайсці
13.02.2018 / 01:2329РусŁacБел

Беларусы маюць адзін з найгоршых пашпартоў у Еўропе — The Henley Passport Index 2018

Міжнародная кансалтынгавая кампанія Henley & Partners, якая спецыялізуецца на пытаннях грамадзянства і відаў на жыхарства, кожны год у сваім індэксе фіксуе лепшыя пашпарты па колькасці краін, куды з імі можна ездзіць без віз.

У Індэксе пашпартоў за 2018 год адзначана, што грамадзяне Беларусі са сваім пашпартам могуць паехаць у 71 краіну без візы. Гэта адзін з найгоршых паказчыкаў у Еўропе. Толькі грамадзяне не ўсімі прызнанага Косава і ваюючых Арменіі і Азербайджана могуць ехаць без візы ў меншую колькасць краін — 38, 59 і 63 краіны адпаведна.

Украінцы маюць доступ да 114-ці бязвізавых краін, расіяне — 113-ці, палякі — 163-ох, латышы і літоўцы — 166-ці.

Самы «прэстыжны» пашпарт у немцаў — яны могуць ехаць без візы ў 177 краін свету.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930