Знайсці
12.02.2018 / 22:3417РусŁacБел

У Еўропе ліквідавалі банкаўскую таямніцу

У Еўропе больш няма банкаўскай таямніцы, аб любым адкрытым, напрыклад, у Швейцарыі, рахунку адразу становіцца вядома падатковым органам, заявіў у панядзелак еўракамісар па эканоміцы і фінансах П'ер Маскавісі.

«З банкаўскай таямніцай ў Еўропе скончана. Калі хтосьці валодае рахункам у Швейцарыі, адбываецца аўтаматычны абмен інфармацыяй, гэта значыць мы пра гэта адразу даведаемся», — заявіў еўракамісар, выступаючы на канале France2.

П'ер Маскавісі.

Ён таксама нагадаў, што дамоўленасці аб абмене інфармацыяй былі падпісаны, акрамя Швейцарыі, з Ліхтэнштэйнам, Сан-Марына, Андорай і Манака.

Савет міністраў эканомікі і фінансаў краін Еўрасаюза (Экафін) раней ухваліў рашэнне аб пашырэнні спісу даходаў падаткаплацельшчыкаў ЕС, па якіх падатковыя органы краін саюза павінны былі пачаць аўтаматычна абменьвацца інфармацыяй не пазней за другую палову 2017 года. Пад аўтаматычны абмен інфармацыяй падатковымі службамі падпалі працэнты, дывідэнды, выручка ад продажу фінансавых актываў, а таксама звесткі аб рэштках на рахунках.

У пачатку лютага еўракамісар па фінансах П'ер Маскавісі заяўляў, што, нягледзячы на адсутнасць еўрапейскіх краін ва ўхваленым ЕС на пачатку года «чорным спісе» падатковых гаваняў, у Еўропе ўсё яшчэ застаюцца «чорныя дзіркі» ў сферы падатковага адміністравання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера