Знайсці
12.02.2018 / 22:1911РусŁacБел

Сын ураджэнца Мінска стаў прэзідэнтам Гарвардскага ўніверсітэта

Амерыканскі юрыст і эканаміст Лоўрэнс Сэлдан Бэкаў (Bacow) абраны новым прэзідэнтам Гарвардскага ўніверсітэта, паведамляецца на сайце гэтай навучальнай установы.

Лоўрэнс Сэлдан Бэкаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Дэтройце. Яго бацькі эмігравалі ў ЗША з Еўропы. Усе члены сям'і яго маці загінулі ў Асвенціме. Як адзначаецца на сайце, бацька Бэкава прыехаў у ЗША з Мінска.

Бэкаў атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, ступень Ph.D. (Аналаг звання кандыдата навук на постсавецкай прасторы) — у Гарвардзе.

Бэкаў 24 гады працаваў прафесарам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, з 2001 да 2011 года з'яўляўся прэзідэнтам прыватнага даследчага ўніверсітэта Тафтса, пасля чаго перайшоў у Гарвард. Афіцыйнае ўступленне Бэкава на пасаду адбудзецца 1 ліпеня 2018 года, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930