Знайсці
12.02.2018 / 19:4152РусŁacБел

ДАІ звінаваціла Анатоля Лябедзьку ў яздзе без правоў

Брэсцкае УУС апублікавала відэа і зрабіла афіцыйную заяву, у якой сцвярджаецца, што лідар АГП Анатоль Лябедзька быў затрыманы 9 лютага за язду без пасведчання кіроўцы, тэрмін дзеяння якога мінуў год таму.

На сайце ведамства паведамляецца, што 9 лютага супрацоўнікі аддзялення Жабінкаўскай ДАІ ажыццяўлялі нагляд за бяспекай дарожнага руху. Паблізу вёскі Булькава каля 16.40 імі быў спынены аўтамабіль «Фальксваген Джэта».

Лябедзька нібыта праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ паказаць дакументы на аўтамашыну і пасведчанне кіроўцы.

ДАІ сцвярджае, што тэрмін дзеяння пасведчання Анатоля Лябедзькі скончыўся вясной мінулага года.

Анатоль Лябедзька пацвердзіў «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю, аднак сцвярджае, што не можа атрымаць новае пасведчанне кіроўцы праз адсутнасць медыцынскай даведкі, якую яму адмаўляюцца выдаваць па надуманых прычынах. Сваё затрыманне ён лічыць палітычна матываваным, звязаным з надыходзячымі мясцовымі выбарамі.

У дачыненні да лідара АГП складзены адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 18.19 ч.2 (Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання) і 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КоАП Рэспублікі Беларусь. Суд адбудзецца 23 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930