Знайсці
12.02.2018 / 18:5014РусŁacБел

«Кажуць, пасварыўся з дзяўчынай і на яе вачах скокнуў уніз» — што вядома пра смерць студэнта БДУ

Сёння з вакна інтэрната БДУ на вуліцы Кастрычніцкай упаў хлопец і разбіўся насмерць, паведамляе Tut.by.

Паводле інфармацыі чытачоў, цела знайшлі каля ўваходу ў будынак.

Вядома, што загінуў Юры Дз. Былы студэнт механіка-матэматычнага факультэта.

Але на сёння хлопец у БДУ не вучыўся. На трэцім курсе ён прыпыніў вучобу, узяў акадэмічны адпачынак.

У інтэрнаце Юры таксама ўжо не жыў.

Па чутках, удзень 12 лютага ён завітаў туды да сяброўкі.

«Кажуць, што ён прыйшоў да дзяўчыны ў госці. Яны выйшлі на балкон — у нас выхады туды адчыненыя, і там ёсць пакой паміж балконам і пажарнай лесвіцай дзе можна «адасобіцца». Яны пасварыліся і на вачах дзяўчыны хлопец скокнуў уніз», — кажуць студэнты.

Родам Юры быў з вёскі Малахоўцы, Баранавіцкага раёна. Звычайны хлопец. Актывістам не быў, дэбашырам таксама, кажуць пра яго ў БДУ.

Юрыю было 22 гады.

Следчыя пакуль не агучваюць дакладныя падрабязнасці здарэння. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930