Знайсці
12.02.2018 / 17:46РусŁacБел

Раскрытыя першыя падрабязнасці iOS 12

Кампанія Apple, імаверна, адмовіцца ад прынцыпа штогадовага маштабнага абнаўлення сваёй мабільнай аперацыйнай сістэмы iOS. Як стала вядома Bloomberg, рэліз новай версіі АС намечаны на 2019 год.

У iOS 12 Apple засяродзіцца на надзейнасці і прадукцыйнасці, але ўсё ж увядзе ў сістэму некалькі новых функцый. Сярод іх, напрыклад, Animoji для iPad, якія з'явяцца дзякуючы камеры Face ID ў новай мадэлі планшэта, якую, як мяркуецца, выпусцяць у 2018 годзе.

Новая версія iOS атрымае назву Peace («Мір»). З'явіцца падтрымка ўніверсальных дадаткаў, якія будуць працаваць на iPhone, iPad і Mac. Таксама iOS 12 атрымае паляпшэнні для функцыі «Не турбаваць» і рэдызайн ўбудаваных дадаткаў.

Будуць перапрацаваныя хатнія экраны для iPhone, iPad і CarPlay. На iPad, як паведамляецца, можна будзе адкрываць некалькі вокнаў унутры аднаго дадатку і запускаць вокны аднаго і таго ж дадатку ў рэжыме split view (рэжым размяшчэння некалькіх дадаткаў на экране адначасова). 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера