Даслаць навіну
Знайсці
12.02.2018 / 15:48 7

Пачаліся суды над меркаванымі шпіёнамі: у Мінску судзяць украінскага, у Чарнігаве — беларускага

12 лютага ў Беларусі і ва Украіне пачаліся працэсы над падазраванымі ў шпіянажы. У Мінску разглядаюць справу ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, а ў Чарнігаве — беларуса Юрыя Палітыкі.

Павялічыць выяву

Справу Шаройкі разглядае Вярхоўны суд. Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

Нагадаем, што карэспандэнт «Украінскага радыё» ў Беларусі Павел Шаройка знік у Мінску. Яго сям’я і калегі заявілі, што Шаройку затрымалі 25 кастрычніка, але яны не агучвалі гэта спадзяючыся, што дыпламатычныя высілкі па вызваленні дадуць плён. Украінскі консул, якога пусцілі да журналіста, паведамляў, што Шаройка знаходзіцца ў СІЗА КДБ — яго вінавацяць у шпіянажы, ён пад следствам.

У выніку, Шаройку выставілі абвінавачванне ў шпіянажы, КДБ заявіла, што журналістыка толькі прыкрыццё, насамрэч Шаройка кадравы разведчык і мае званне палкоўніка.

Цяпер Шаройку пагражае да 15 гадоў.

У гэты ж дзень пачалося судовае пасяджэнне ва ўкраінскім Чарнігаве. Там абвінавачваюць беларуса Юрыя Палітыку. Праўда, працэс не закрыты.

Палітыку затрымалі 16 чэрвеня на ўукраінска-беларускай мяжы. Яго знялі з аўтобуса «Чарнігаў—Гомель» і змясцілі ў СІЗА. Украінскі бок заявіў, што Палітыка нібыта збіраў сакрэтную інфармацыю пра дэталі антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, а звесткі захоўваў на карце памяці свайго мабільніка.

Юрыя Палітыку вінавацяць, як і Шаройку, у шпіянажы, яму пагражае, таксама як і Шаройку, да 15 гадоў.

УШ

0
NavuchencaBK / адказаць
12.02.2018 / 17:44
факты,
Да ўжо, празрыста і перадказальна ўсё...
0
Пытаннечка / адказаць
12.02.2018 / 17:54
А колькі ў нас расейскіх шпіёнаў-дыверсантаў, якія афіцыйна працуюць на ўзмацненне "брацкіх адносін"?
0
гыгыгы / адказаць
15.02.2018 / 19:04
Тэатр абсурда.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30