Даслаць навіну
Знайсці
2
Хром / адказаць
13.02.2018 / 14:12
Народ, што зракаецца сваёй мовы, мае права разлічваць толькі на скон, малайцы калмыкі!
1
Вэндзі / адказаць
13.02.2018 / 14:56
Дзякуй, цікава.
5
Міхал Залескі / адказаць
13.02.2018 / 15:14
Артыкул вельмі шкодны. Калі мова не забяспечвае сацыяльны посьпех - яна заканамерна зьнікае. Напрыклад, у нас у Беларусі можна стаць хоць прэзыдэнтам, ведаючы адну рускую мову. А калі ты ведаеш толькі беларускую, то адукацыі вышэй за сярэдняю не атрымаеш. Больш за тое, калі ты мужчына, каторы не ведае і не абавязаны па заканадаўстве ведаць рускую мову, то твае праблемы пры выкананьні грамадзянскага абавязку вайсковай службы будуць проста страшныя. Такія ж праблемы будзе мець кожны беларус, што не абавязаны па заканадаўстве ведаць рускай мовы, у судзе, іншых дзяржаўных установах. Прымушэньне ўсімі сіламі дзяржавы ведаць і вывучаць чужую мову - татальная дыскрымінацыя беларусаў. Арганізатары гэтага зьдзеку над нацыяй павінны быць асуджаныя і пакараныя. Выбар мовы - неад'емнае права чалавека. 
4
Язэп / адказаць
13.02.2018 / 15:33
Цiкава, i як даўно каспiйскiя стэпы зрабiлiся Еўропай!? Гэта карэнная  тэрыторыя Залатой, Нагайскай, Астраханская Арды. I ўчора i сёння - Азiя.
4
малайцы калмыкі! / адказаць
13.02.2018 / 18:03
Калмыкі жывуць у расеі. Ні дадаць, ні прыбавіць! Беларусы - ліцьвіны, і ў расейскай імперыі былі і ёсьць народам, які стаіць значна вышэй за расейцаў. Мы мелі ўласную дзяржаўнасьць, ці не за тысячу рокаў да расейцаў. Мелі свае этнічныя межы. Дарэчы, расейцы і да сёньня іх не маюць. Крымнаш выразнае таго падцьверджаньне.Мы мелі разпрацаваную мову, якая была адзінай нацыянальнай міждзяржаўнай мовай на прасьцёрах Эўропы. І даволі працяглы час.Захапляцца нам Калмыкіяй не выпадае. Толькі, хіба, калі мы ставім за мэту дэградацыю. А вось у рэлігійным асьпекце, мы не так далёка,адзін ад другога. Бліжэй, як думаецца. Але артыкул на тым, да вялікай шкадобы, не акцынтуецца.
4
Хельге / адказаць
13.02.2018 / 18:08
И калмыки уже европейцы? Интересно..
5
Northbelarusan / адказаць
13.02.2018 / 19:23
Хельге, а ты эўрапейка? Па-расійску пішаш. Натуральна, што расіяне не эўрапейцы і таксама ты.
2
Крук / адказаць
13.02.2018 / 20:47
Міхал Залескі, чалавек мае права абяраць дадатковую мову але родная мова - адна і права выбіраць яе няма, як няма права выбіраць радзіму і маці. Родная мова належыць не пакаленьню, а нацыі (мінулым пакаленьням, сучасным і будучым) і таму адно пакаленьне не мае права вырашаць валодаць роднай мовай ці не! Украінцы адмовіліся ад рускай мовы і магу адказна заявіць: іхны ўзровень вышэйшай тэхнічнай адукацыі, які выключна на ўкраінскай мове, значна вышэйшы за наш. Тым больш, што нашая мова больш разьвітая, чым расейская. Дастаткова ўзгадаць слова "масла": у расейскай  мове "масла" і кропка, а у нас і масла, і алей, і аліва, калі казаць пра аўтамабілі і такіх прыкладаў досыць.
2
Стэпка / адказаць
13.02.2018 / 21:21
Нет языка---нет нации! Туда нас и ведет =старший брат=
2
Міхал Залескі / адказаць
13.02.2018 / 22:47
Крук, такое ўражаньне, што Вы жадаеце ўсё заблытаць. Агітуеце незразумела каго і незразумела за што.
Родная мова ў кожнага тая, на каторай яго да трох год навучылі размаўляць. А ёсьць яшчэ і дзяржаўная мова. У нашай краіне іх дзьве. Адна з іх - руская, зроблена фактычна абавязковай для ўсіх. А носьбіты мовы карэннага насельніцтва - беларусы, дыскрымінуюцца шляхам пазбаўленьня іх права на адукацыю вышэй за сярэдняю, вайсковую службу, суд, справаводства, атрыманьне мэдычных паслуг, дашкольнае выхаваньне дзяцей і многа чаго яшчэ на беларускай мове.
На нямецкай мове тэхнічная адукацыя яшчэ мацней чым на ўкраінскай, а ў эскімосаў пад сотню словаў, што апісваюць як можа ісьці сьнег.
Толькі наданьне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай ў стане прадухіліць яе поўнае зьнікненьне ў бліжэйшыя 30-50 год.
3
NavuchencaBK / адказаць
13.02.2018 / 23:39
Northbelarusan,
паходжаньне імя Хэльгэ з поўначы нашага кантынэнту. Рурыкавічы, якія панавалі да мангола-татараў залілі крывёй ўсю тутэйшую зямлю, каб навязаць хрысьцыянізацыю і сабе прызначыць яе правадырамі. Але, калі манголы іх нахілілі, яны сталіся іхнімі наймітамі і вернымі слугамі.
Што мы бачыма цяперака? Спробы разколу народаў, што падрымліваюць адзін аднога ў сваім праве на самаідэнціфікацыю, нават ня хаваючыся за мовай. Бо й ня здольныя.
Скажы мне, што ёсьць імя твае, і я скажу хто ёсьць ты ©
1
NavuchencaBK / адказаць
13.02.2018 / 23:50
Міхал Залескі,
шмат словаў. Большасьць правільных. Але ў чым шкода арцікулу?
1
Палясоўшчык / адказаць
14.02.2018 / 06:08
Здзек з Народа,ды прымус:
Чыніць - антыбеларус !
Ён не любіць нашай мовы:
Смактаць кроў з нас - век гатовы ?!
0
Пануры / адказаць
14.02.2018 / 07:56
Міхал Залескі, можа вы трохi буксанулi, зарас ведаць мову прэстыжна, можна адукацыю набыць, канешна у галiне мовазнауства, цi гiсторыi i лiтаратуры. Другая справа паразмауляць амаль няма з кiм на вулiцы, хаця я езжу на веску там есць з кiм, нават з кожным.  
0
радавод / адказаць
14.02.2018 / 09:11
сёння самы вядомы калмык - гэта Сангаджы Тарбаеў
(дарэчы, быў праездам у Менску ў 2002 г.)
0
Palak / адказаць
14.02.2018 / 11:31
Стэпка, Нет языка---нет нации! Туда нас и ведет =старший брат=
https://nn.by/?c=ar&i=204643

Niekatorych "biezjazykich", jak widać, użo prywiou... Abaranialniki rodnaj mowy pa rusku...
1
Glue’pizza / адказаць
14.02.2018 / 22:20
Прыдуркаватыя нейкія. Іхні этнас дажывае апошняе пакаленьне, а яны кажуць, што няма ніякай дыскрымінацыі з боку дзяржавы. У расеі ўсе артыкулы на тэму нацменшасьцяў пішуцца ў такім неаб’ектыўным ключы. 
0
Крэйзі / адказаць
16.02.2018 / 04:21
Glue’pizza, бо яны не змогуць працягваць атрымліваць хоць нейкія гранты і фактычна заяўляць у той самы час, што яны ў "турме народаў". 
0
Мария / адказаць
16.02.2018 / 10:34
Ну вообще-то есть ещё буряты в России, которые тоже буддисты. Думаю, если бы они увидели такой заголовок - обиделись бы.
0
Валацуга / адказаць
16.02.2018 / 22:30
Бураты - не ў Яўропе
0
Валацуга / адказаць
16.02.2018 / 22:31
Бураты - не ў Яўропе.
0
Мулла Омар / адказаць
17.02.2018 / 13:09
Мария, ваш учитель географии просил глобус.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера