Знайсці
12.02.2018 / 13:0271РусŁacБел

Уладальнікі барбершопа «Чэкіст» падалі на Дашкевіча заяву, будзе суд

Фота Волі Афіцэравай.

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.

У Мінску на вуліцы Ціміразева адкрыўся барбершоп «Чэкіст». 9 студзеня цырульню наведалі Зміцер Дашкевіч, Эдуард Пальчыс, Стас Карпаў і Аляксандр Чабатароў, параіўшы ўладальнікам змяніць назву. Аднак высветлілася, што ўладальнікі барбершопа падалі ў суд на Змітра Дашкевіча

«Увогуле, мы нічога ва ўладальнікаў чэкісцкай цырульні не патрабавалі (гэта прыдуманая метафара маючых паэтычны дар журналістаў), мы толькі спрабавалі падарыць плакаты, прысвечаныя расстрэльнай ночы 29-30 кастрычніка 1937 года, і прапанавалі сваю дапамогу ў змене назвы. Саша Чабатароў паабяцаў бясплатна распрацаваць лога, Стась Карпаў прапанаваў бясплатна сайт, Эдуард Пальчыс згадзіўся бясплатна піярыць у сацсетках, я не бясплатна, але па сабекошце прапанаваў паставіць мэблю»

Аднак як вынікае з пратакола за 6 лютага, Дашкевіч 9.01 у «Чэкісце» «ўпорна навязваў сваю прысутнасць, на неаднаразовыя заўвагі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў», «ва ультыматыўнай формай патрабаваў змяніць назву і мэблю, чым праявіў знявагу да грамадства».

Дашкевіч і Пальчыс наведалі барбершоп «Чэкіст», але не для стрыжкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930