Знайсці
12.02.2018 / 13:526РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі раней невядомы небяспечны эфект парацэтамолу

Ужыванне лекаў на аснове парацэтамолу можа прывесці да парушэння рэпрадуктыўнае функцыі і праблемаў з развіццём дзіцяці ва ўлонні маці. Адпаведныя звесткі апублікаваныя ў часопісе EBioMedicine.

Навукоўцы правялі даследаванне, у якім узялі ўдзел 455 добраахвотнікаў, старэйшых за 18 гадоў, а таксама прааналізавалі архіўныя вынікі абследавання 1880 еўрапейскіх блізнятаў і 1235 людзей з афраамерыканскімі і іспанскімі каранямі.

Спецыялісты выявілі, што ва ўсіх пацыентаў, якія прымалі лекі на аснове парацэтамолу, назіралася знясіленне палавых гармонаў, эквівалентнае старэнню арганізма на гарманальным узроўні ажно на 35 гадоў!

Як адзначаецца ў артыкуле, такая клінічная карціна прыводзіць да дысфункцыі плацэнты і парушэння палавых функцый. Акрамя таго, прыём парацэтамолу падчас цяжарнасці павялічвае рызыку выкідка і ўзнікнення праблем, звязаных з развіццём нервовае сістэмы эмбрыёна.

Парацэтамол з'яўляецца шырока распаўсюджаным анальгетыкам, ім таксама збіваюць тэмпературу.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930