Даслаць навіну
Знайсці
12.02.2018 / 10:47 34

Псеўданавука: як у Беларусі прафануюцца рэцэнзаваныя артыкулы і абарона дысертацый

Піша гісторык Алесь Пашкевіч.

Павялічыць выяву

Якапа Лігоцы. Хімера.

Нечакана са здзіўленнем даведаўся, што некаторыя людзі наіўна вераць, нібыта ў нас пры падрыхтоўцы навуковых публікацый да друку адпаведныя спецыялізаваныя выданні заўсёды праводзяць рэальнае, а не фармальнае рэцэнзаванне артыкулаў. І нібыта толькі пасля праходжання гэтага свяшчэннадзейства твая публікацыя можа лічыцца навуковай, а калі не — то гэта так, нічога не вартая пісаніна, якой месца на сметніку.

Пасміхнуўся і прыгадаў свае аспіранцкія гады, калі рыхтаваў дысертацыю і мусіў публікавацца ў выданнях са спісу, зацверджанага Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі. Рэцэнзіі на мае «фундаментальныя» працы сапраўды прыкладаліся да артыкулаў, але справа ў тым, што пісаў іх, як правіла, я сам, а людзі са ступенямі, якія выступалі рэцэнзентамі, толькі падмахвалі мною напісанае, часта нават не чытаючы тэксту не тое што артыкула, але нават і «рэцэнзіі». І так было не толькі са мной, гэта не «асобны недахоп» — такая была (ды, думаю, ёсць і цяпер, бо з чаго б ёй мяняцца) гадамі накатаная сістэма.

Ды што там артыкулы — дысертацыі таксама ж па той самай схеме абараняюцца (прынамсі па гуманітарных навуках). Калі пачытаць усе правілы і інструкцыі, зацверджаныя ВАКам, то праслязіцца можна ад гонару за айчынную сістэму абароны ад выпадковых людзей у навуцы. І там экспертыза прадугледжана, і там разгляд нейкім навуковым арэапагам, не кажучы ўжо пра саму абарону. І ўсё гэта дакументуецца ў тым ліку пісьмовымі рэцэнзіямі ды водгукамі на тваю працу, якія акуратна падшываюцца ў папачку. Фармальнасці, такім чынам, цалкам вытрыманыя. А тое, што рэальны, а не намінальны аўтар (ці прынамсі суаўтар) як мінімум паловы (а можа быць нават і ўсёй) гэтай панегірычнай дакументацыі — сам суіскальнік, то гэта застаецца за фасадам, пра гэта ўсе ведаюць, але ўголас, натуральна, не кажуць.

І смешных выпадкаў, з гэтым усім звязаных, прыгадваецца процьма. Сабраў бы разам — можна было б зборнік анекдотаў выпусціць. Вось адзін, напрыклад. Адзін са знаёмых навукоўцаў, да якога я звярнуўся з просьбай напісаць водгук на мой аўтарэферат, прагназавана спаслаўся на звышзанятасць і прапанаваў напісаць тэкст мне самому, а ён падпіша. Так і зрабілі, прытым ён нават аўтарэферата не ўзяў (дакладней, я не прапаноўваў, бо яны звычайна ў дэфіцыце). А праз нейкі час я гэтага навукоўца сустрэў, калі ён з нейкім іншым аспірантам размаўляў. Відаць, гаворка ішла пра дысертацыю апошняга, бо «рэцэнзент», пабачыўшы мяне, вырашыў паставіць у прыклад: вось, маўляў, у гэтага хлопца была добрая дысертацыя, я аўтарэферат прачытаў і быў у захапленні. Пытаюся: «А дзе ж Вы мой аўтарэферат узялі, калі я не даваў яго Вам?» Ну то ён ніяк не збянтэжыўся, адразу ж выгукнуў жыццярадасна: «А… Ну, то тады, можа, я і не твой чытаў!».

Таму і дзівіцца няма чаго, што рэгулярна ў нас выходзіць пад грыфамі найнавуковейшых арганізацый, пад рэдакцыяй і з рэцэнзіямі найаўтарытэтнейшых асоб чорт яго ведае што. Пры гэткай то сістэме ці ж можа быць іначай?

2
zdanek / адказаць
13.02.2018 / 11:49
а улічваючы, што рэцэнзаванне аўтарэфератаў (заўжды) ды артыкулаў у часопісы (напэўна у большасці) бясплатнае, а калі яшчэ на рэйтынг выкладчыка ніяк не ўплывае, то не дзіўным з'яўляюцца такія адносіны. 

1
негуманітарый / адказаць
13.02.2018 / 20:25
Гісторык Федор паспрабаваў давесці нам, што гісторыя – не навука:) Пакрытыкаваўшы неабгрунтаванае абагульненне, такім жа чынам абагульніў сам.
Падзел паміж навукай і ненавукай праходіць не ў рубрыкатары УДК. Ненавука можа узнікнуць дзе заўгодна - ў гісторыі, біялогіі, нават фізіцы (успомніце халодны ядзерны сінтэз, пра які і НН пісала). Трымаецца ненавука звычайна на празмернай веры яе генератара ў асаблівае прызначэнне яго ідэі і нежаданні дапускаць навуковую супольнасць да аналіза яе абгрунтавання. Дакладныя навукі ў Беларусі ў гэтым сэнсе пачуваюцца лепей, чым гуманітарныя, як раз праз адсутнасць асаблівага інтарэсу да ўсялякіх ВАКаўскіх спісаў  і іншай мясцовай калянавуковай кухні, пра якую тут многія пішуць. Замест гэтага навуковец цікавіцца, ці падыйдзе яго чарговая работа для публікацыі ў асноўных журналах (іх звычайна ва ўсім свеце прыблізна пяць, максімум дзесяць, розныя для розных накірункаў работы). Асноўных навуковых журналаў якраз і няма ў ВАКаўскім спісе, іх адпаведнасць зместу дысертацыі афіцыйны апанент сам зацвярджае. Рэдактары самі знаходзяць (2-3-5) рэцэнзентаў, якія не толькі маюць адпаведную кваліфікацыю, але і ў тэме накірунку рукапісу. Праз гэта рэцэнзіі рэдка бываюць без заўваг і звычайна значна дапамагаюць аўтару лепей зразумець і сфармуляваць сваю канцэпцыю. Шкада, што нашыя гісторыкі пазбаўлены  гэтага, а можа самі сябе пазбаўляюць...
1
Федор / адказаць
13.02.2018 / 22:30
негуманітарый, как сказал один выдающийся мыслитель (кстати, изучавший вопросы познания), критический ответ не возможен, если недоразумение столь основательно, что от смысла собственных утверждений ничего уже не остается.
Это к тому, что пытаясь не соглашаться, нужно спорить не со своими домыслами, приписываемыми авторству оппонента, а с тем что он действительно утверждает)
Ничего из того, что негуманитарий пытается опровергнуть, мною и не утверждалось)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30