Знайсці
11.02.2018 / 23:144РусŁacБел

У ЗША пабудавалі беспілотнае судна, здольнае адсочваць бясшумныя падводныя лодкі ФОТА

Навукова-даследчае кіраўніцтва ВМС ЗША атрымала ў канцы студзеня беспілотнае судна, здольнае адсочваць бясшумныя падводныя лодкі, піша РІА Новості са спасылкай на National Interest.

Sea Hunter. Image was released by the United States Navy.

Судна «Марскі паляўнічы» (Sea Hunter), якое перададзена амерыканскім вайскоўцам ў рамках праграмы па стварэнні беспілотных караблёў для адсочвання адносна бясшумных дызель-электрычных падводных лодак (ACTUV), мае даўжыню 40 метраў і здольнае развіваць хуткасць 27 вузлоў (50 кіламетраў за гадзіну). Выданне адзначае, што гэта самы вялікі ў свеце беспілотны карабель.

Вайскоўцы мяркуюць, што «Марскі паляўнічы» можа стаць першым узорам у новым класе судоў, здольных пераадольваць велізарныя адлегласці без экіпажа на борце.

На думку экспертаў, адносная таннасць ў эксплуатацыі ў параўнанні з традыцыйнымі эскадранымі мінаносцамі — адна з пераваг «Марскога паляўнічага». Штодзённае абслугоўванне беспілотнага карабля абыйдзецца ВМС ЗША ў 15—20 тысяч даляраў, у той час як эскадраны мінаносец патрабуе штодзённых выдаткаў у памеры 700 тысяч даляраў.

Прымаючы пад увагу павелічэнне колькасці падлодак імаверных супернікаў, паляпшэнне супрацьлодкавай абароны ЗША, як піша NI, стала неадкладнай задачай для амерыканскіх вайскоўцаў.

Па некаторых падліках, агульная колькасць кітайскіх дызель-электрычных падлодак да 2030 года дасягне 75 адзінак, пры гэтым многія з іх будуць адпавядаць перадавым стандартам. NI таксама адзначае поспехі Расіі ў аднаўленні падводнага флоту.

На думку экспертаў, «Марскі паляўнічы» можа быць прыняты на ўзбраенне ВМС ЗША ўжо сёлета. Акрамя таго, у снежні мінулага года амерыканскі флот заключыў кантракт на распрацоўку яшчэ аднаго беспілотнага судна пад папярэдняй назвай «Марскі паляўнічы — 2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930