Знайсці
11.02.2018 / 21:134РусŁacБел

Тэніс. Беларусь прайграла Германіі ў драматычнай канцоўцы 1/4 фіналу Кубка Федэрацыі

Фота Дзмітрыя Брушко

Лёс 1/4 фіналу тэніснага Кубка федэрацыі вырашыўся вечарам нядзелі ў парнай сустрэчы. Па выніках двух дзён лік у матчы, што прайшоў на «Чыжоўка-Арэне», быў 2:2.

На жаль, Арына Сабаленка і Лідзія Марозава саступілі немкам Таццяне Марыі і Ане-Лене Гранефельд у трох сэтах: 7:6, 5:7, 4:6 і ў цэлым у матчы 2:3.

Але змагаліся да апошняга.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне беларускі дайшлі да фіналу турніру, саступіўшы ў той жа Чыжоўцы зборнай ЗША 2:3.

Немкі ідуць у паўфінал, дзе сустрэнуцца з Чэхіяй.

Беларусь паспрабуе захаваць прапіску ў Сусветнай групе. Магчымыя суперніцы — Славакія, Італія, Іспанія, Румынія і Аўстралія. Гульні плэй-оф адбудуцца ўвесну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера