Белсат запускае новае расейскамоўнае шоу з Кісялёвым і Калінкінай
У Вільні на выходных прайшлі здымкі новага ток-шоу Белсата «Территория правды». Яго вядзе расійска- ўкраінскі тэлежурналіст Яўгеній Кісялёў і Святлана Калінкіна, піша Радыё Свабода.
«Тэрыторыя праўды — класічнае ток-шоу, у якім бяруць удзел пяцёра экспертаў. Мова перадачы — расейская.
«Территория правды» стане трэцяй расейскамоўнай перадачай на Белсаце пасля інфармацыйнай праграмы «Вот так» і кулінарнага шоу «Я не буду это есть». Расейскамоўнасць новага тэлепраекту рэдактар праграмы Сяргей Пеляса назваў выключэннем з правіла і падкрэсліў, што асноўнай мовай Белсата застаецца беларуская.
«Мы ўваходзім на тэрыторыю расейскіх і ўкраінскіх СМІ, на тэрыторыю постсавецкай постпраўды. І прапаноўваем альтэрнатыўны погляд на палітыку Расіі, незалежны ад уладаў усіх шасці краін, эксперты з якіх удзельнічаюць у нашай перадачы», — сказаў Пеляса.
У першых перадачах возьмуць удзел расейскі пісьменьнік Віктар Ерафееў, аглядальнік «Новой газеты» Павел Фельгенгаўэр, расійскі апазіцыянер Уладзімір Мілоў, публіцыст Юрый Раманенка з Украіны. Ад Беларусі на першы запіс прыехалі Аляксандр Класкоўскі і Павал Усаў.