Знайсці
10.02.2018 / 18:1913РусŁacБел

У Расіі пасля расследавання пра Дзерыпаску сайт Навальнага ўнеслі ў чорны спіс 

Персанальны сайт блогера Аляксея Навальнага ўнесены ў Адзіны рэестр даменных імёнаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць рэсурсы, якія змяшчаюць забароненую да распаўсюду ў Расіі інфармацыю. Гэта вынікае з дадзеных рэестра.

Рашэнні прынятыя 9 лютага Усць-Лабінскім раённым судом, размешчаным у Краснадарскім краі. Доступ да сайта пакуль не абмежаваны.

Акрамя гэтага, у рэестр ўнесена старонка на сайце з адным з расследаванняў Навальнага і адпаведны ролік на YouTube.

Расследаванне прысвечана мільярдэру Алегу Дзерыпаску (т.зв. «Насця-Рыбка»). Прадстаўнік бізнэсмэна назваў усе абвінавачванні ў адрас Дзерыпаскі «ўяўленнем групы асоб» і запэўніў, што прадпрымальнік мае намер звярнуцца ў суд для абароны сваёй рэпутацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера