Знайсці
10.02.2018 / 16:1814РусŁacБел

Германія захапіла лідарства ў неафіцыйным камандным заліку

Андрэас Велінгер — алімпійскі чэмпіён у скачках з нармальнага трампліна (95 метраў), фота Spiegel Online

Беларуска Марына Зуева заняла 11-е месца ў забегу на каньках на дыстанцыі 3000 м у карэйскім Пхёнчхане.

Яна пераадолела дыстанцыю за 4 хвіліны 5,96 секунды. Ад пераможцы Алімпіяды галандкі Карлін Ахтэрээктэ яна адстала на 6,75 секунды.

Дарэчы, другое і трэцяе месца занялі таксама галандкі Ірэн Вюст і Антуанет дэ Ёнг.

Пакуль лідарства ў неафіцыйным камандным заліку захапіла Германія, што мае два залатыя медалі. Да перамогі Лаўры Дальмаер у біятлоне дадалося золата Андрэаса Велінгера ў скачках на лыжах з нармальнага трампліна. Срэбра і бронза ў нарвежцаў

МесцаКраінаЗолатаСрэбраБронзаУсяго
1Германія2002
2Галандыя1214
3-4Карэя1001
Швецыя1001
5Нарвегія0314
6—8Фінляндыя0011
Чэхія0011
Расія0011

У нядзелю на Алімпіядзе будзе разыграна сем камплектаў узнагарод, беларусы ўдзельнічаюць у трох.

Юрый Данілачкін паспаборнічае ў гарналыжным спуску; Юрый Астапенка, Сяргей Далідовіч і Міхаіл Сямёнаў паўдзельнічаюць у лыжным скіятлоне (пачатак у 9.15), а ў 14:15 пройдзе мужчынскі спрынт у біятлоне.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930