Знайсці
10.02.2018 / 10:568РусŁacБел

Ёсць першы чэмпіён зімовай Алімпіяды!

Вызначыўся першы чэмпіён Зімовай алімпіяды. Золата ў лыжным скіятлоне (7.5 км класічным стылем + 7,5 км каньковым стылем) заваявала шведка Шарлота Кала з вынікам 40 хвілін, 44,9 секунды.

Срэбра — у Марыт Б'ёрген (Нарвегія), бронза ў Крысці Пярмякоскі (Фінляндыя).

Што да беларусак, то Юлія Ціханава фінішавала — 42-й, Паліна Сераносава — 46-й.

У 14:15 — пройдзе жаночы спрынт у біятлоне (тут нашы надзеі звязаныя з Дар'яй Домрачавай) і забег на 3 000 м у жанчын у канькабежным спорце (Марына Зуева).

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера