Знайсці
10.02.2018 / 09:3729РусŁacБел

Сірыйскія вайскоўцы збілі ізраільскі знішчальнік F-16

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па іранскіх цэлях у Сірыі, пасля чаго па самалётах быў адкрыты агонь з сістэм СПА. У выніку адзін са знішчальнікаў быў збіты і ўпаў на поўначы Ізраіля, лётчыкі жывыя, заявілі ізраільскія вайскоўцы.

Як паведаміў прадстаўнік арміі Ізраіля падпалкоўнік Ёнатан Канрыкус, над тэрыторыяй краіны быў перахоплены іранскі беспілотнік, запушчаны з тэрыторыі Сірыі. Пасля чаго ізраільцяне ў адказ атакавалі «іранскія цэлі» ў Сірыі.

Мэтай удараў сталі іранскія сістэмы кантролю, якія накіроўвалі дрон. Падраздзяленні СПА Сірыі, у сваю чаргу, адкрылі масіраваны агонь па самалётах, збіўшы ізраільскі знішчальнік F-16.

Двое пілотаў знаходзяцца ў бяспецы — яны катапультаваліся і былі дастаўлены ў шпіталь, падкрэсліваюць ізраільскія вайскоўцы.

Іншыя дэталі здарэння невядомыя. Сірыйскія ўлады пакуль афіцыйна не пракаментавалі інцыдэнт. Раней у падобных выпадках яны абвінавачвалі Ізраіль у агрэсіі і выкарыстоўвалі СПА, але да гэтага часу ім не ўдавалася збіваць ізраільскія знішчальнікі.

У той жа час дзяржаўнае агенцтва САНА са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе, што сірыйскія СПА нібыта падбілі больш, чым адзін самалёт

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера