Даслаць навіну
Знайсці
10.02.2018 / 09:18 32

У Амстэрдаме турыстам забаранілі глядзець на прастытутак

Муніцыпалітэт Амстэрдама выпусціў пастанову, што робіць больш жорсткімі ўмовы наведвання квартала чырвоных ліхтароў для экскурсійных груп. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным партале гарадскіх уладаў.

Павялічыць выяву

AP

З красавіка 2018 года групам больш чым з пяці чалавек прыйдзецца атрымліваць у мэрыі спецыяльны дазвол на візіт да работніц сэкс-індустрыі. Акрамя гэтага, у квартале турыстам забароняць ужываць алкаголь і наркотыкі. Але самае важнае змяненне заключаецца ў тым, што ім будзе забаронена глядзець на прастытутак у вітрынах — гід мусіць паклапаціцца, каб яго група стаяла спінай да дзяўчат.

Акрамя таго, уводзіцца афіцыйная забарона на фотаздымку ў квартале. Экскурсіі павінны стаць ціхімі і заканчвацца ў 23 гадзіны. Перад пачаткам экскурсіі гід павінен будзе прасіць турыстаў, каб тыя праяўлялі павагу да мясцовых жыхароў, прадпрымальнікаў і прастытутак.

Адказнасць за выкананне правіл ўсклалі на экскурсаводаў, прычым у выпадку парушэння незалежнага гіда аштрафуюць на 190 еўра, для акрэдытаваных гідаў з турыстычных кампаній штраф складзе 950 еўра. Пасля трох парушэнняў экскурсавод пазбавіцца ліцэнзіі, піша lenta.ru

0
Максим Дизайнер / адказаць
23.02.2018 / 17:10
Настаящыя палковники паляться в камментах. Небось ещо и все женаты на серых мышах-инкубатарах, каторые их па дамам чакаюць, пака они шал...в па камандировкам в банях прут, как два маих знакомых. Прычом каждые два месяца новых
1
Кнехт / адказаць
24.02.2018 / 20:32
У нас таксама не пройдзеш у Дварэц Рэспублікі, хаця нехта некалі і абяцаў адкрыць яго для экскурсій, - і ніхто ляманту не падымае.

А калі адзін туз праяжджае, дык на яго глядзець пад пагрозаю снайпераў забаронена  - і ўсе маўчаць за зачыненымі вокнамі.

А сабярыся больш за тры чалавекі, каб паглядзець адзін на аднаго і пагутарыць, - усіх схопяць і адвязуць на Акрэсціна. І ўсе маўчаць.

НАДЗЕЯ ЎСІХ НАДЗЕЙ

А мне, таварышы, да фені -
Што там у іх, у Антверпене!
Да ферні робіцца з гадамі -
І што ў іх там, у Амстэрдаме.

Ды ёсць надзея ўсіх надзей -
Сваіх пазбавіцца ...дзей.

;)
0
Чел / адказаць
08.03.2018 / 17:00
Правильно! Если не можешь победить, то надо возглавить и довести идею до идиотизма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30