Знайсці
09.02.2018 / 23:048РусŁacБел

Хлопец з мема пра «батанікаў» паўдзельнічаў у запуску Falcon Heavy

У сетцы выявілі, што адзін з маладых людзей з мема «вечарынка батанікаў» з'яўляецца супрацоўнікам SpaceX і прымаў удзел у запуску Falcon Heavy. Пра гэта піша Business Insider.

Арыгінальны здымак з чатырма старшакласнікамі за сталом быў зроблены падчас алімпіяды па праграмаванні ў 1997 годзе ў польскім горадзе Звардонь. Другі злева малады чалавек - Томэк Чайка (Tomek Czajka), які на дадзены момант займаецца распрацоўкай софту ў SpaceX. Ён прымаў удзел у стварэнні праграмнага забеспячэння для Falcon 9 і Falcon Heavy.

Пасля школы ён вучыўся на факультэце матэматыкі, інфарматыкі і механікі Варшаўскага універсітэта, а таксама ў універсітэце Перд'ю ў амерыканскім горадзе Уэст-Лафейет, штат Індыяна. Падчас навучання ён удзельнічаў у розных чэмпіянатах па праграмаванні, у тым ліку арганізаваных Microsoft. Таксама некаторы час ён працаваў у Google, пакуль не перайшоў у кампанію Ілана Маска.

Томэк жыве ў Рэдонда-біч ў Каліфорніі і з'яўляецца гонарам польскай IT-індустрыі. Так, пасля запуску Falcon Heavy на сайце польскай суполкі праграмістаў Томэка асабіста павіншавалі з поспехам SpaceX і пералічылі іншыя яго дасягненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930