Знайсці
09.02.2018 / 22:228РусŁacБел

У Маларыцкім раёне ваўкі падбіраюцца да дамоў вяскоўцаў

У Маларыцкім раёне ваўкі падбіраюцца да дамоў вяскоўцаў, паведамляе БелТА.

Драпежнікі засялілі прымежную тэрыторыю з Украінай, дзе паляванне забаронена, таму папуляцыя расце з падвоенай хуткасцю. Жыхароў вёсак палохаюць частыя візіты ваўкоў на падвор'і.

Калі ў лесе амаль няма снегу, шанцаў узяць след драпежнікаў у егераў няма. Звер у дзень можа прабягаць да 20 кіламетраў. Спецыялісты заходзяць у кожны двор і апытваюць жыхароў, каб скласці прыкладны маршрут перамяшчэння зграі.

На мінулым тыдні пару ваўкоў, якія прыходзілі ў вёску, удалося злавіць. За буйнымі самцом і самкай палявалі усім наваколлем. Сабраліся больш за дваццаць чалавек. Жыхары прыгранічных вёсак ўвечары намагаюцца з дамоў не выходзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930