Знайсці
09.02.2018 / 20:5312РусŁacБел

МВФ: доля ценявой эканомікі ў Беларусі дасягае 32,37%

На ценявую эканоміку Беларусі прыпадае каля 32,37% ВУП. Пра гэта сведчыць даклад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), падрыхтаваны эканамістамі Леандра Медынай з афрыканскага дэпартамента фонду і Фрыдрыхам Шнэйдэрам з Універсітэта Кеплера.

Эканамісты прааналізавалі ценявы сектар эканомікі ў перыяд з 1991 года па 2015 год, сярэдні ўзровень у Беларусі склаў 44,52% ВУП. Пік прыйшоўся на 1995 год, калі ў цені знаходзілася 53,57% эканомікі, мінімальнае значэнне прыходзіцца на 2012 год — 32,29% ВУП.

У краінах ЕС аналагічны ўзровень ценявой эканомікі назіраецца толькі ў Румыніі і Балгарыі. У развітых краінах, напрыклад ЗША, Японіі і Швейцарыі ў цені знаходзіцца не больш за 7 адсоткаў ВУП краін.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930