Знайсці
09.02.2018 / 19:385РусŁacБел

Фізікі стварылі бясшкодную ультрафіялетавую лямпу, якая забівае вірусы грыпу і сухотаў

Амерыканскія фізікі стварылі новы тып ультрафіялетавай лямпы, чыё выпраменьванне з'яўляецца бясшкодным для чалавека, але смяротна небяспечным для часціц віруса грыпу, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Scientific Reports.

Ілюстрацыйны малюнак

У адрозненне ад смяротнага птушынага і свінога грыпу, які можа перадавацца новым ахвярам толькі пры фізічным кантакце, «сезонныя» разнавіднасці грыпу распаўсюджваюцца пераважна паветраным шляхам, што дазваляе ім заражаць велізарную колькасць людзей.

Сёння гарадскія службы шмат якіх краін спрабуюць змагацца з гэтымі формамі віруса, абеззаражваючы памяшканні, вагоны метро і салоны аўтобусаў пры дапамозе ультрафіялетавых лямпаў. Яны добра спраўляюцца з гэтай задачай, аднак у іх ёсць адзін вялікі недахоп: яны забіваюць не толькі мікробы і вірусы, але і клеткі цела чалавека, выклікаючы рак скуры і катаракту рагавіцы вока.

Навукоўцы з Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку знайшлі арыгінальнае рашэнне для гэтай праблемы, стварыўшы ультрафіялетавыя лямпы, якія працуюць у далёкай частцы ультрафіялетавага спектру, на даўжыні хвалі ў 222 нанаметры, а не на 254 нанаметрах, як звычайныя абеззаражвальныя ультрафіялетавыя лямпы.

Эксперыменты паказалі, што нават невялікіх па сіле лямпаў новага тыпу хапае для таго, каб знішчыць 99% вірусных часціц у паветры, пры гэтым не забіваючы клеткі чалавека. 

Калі такія выпраменьвальнікі будуць усталяваныя ў шпіталях, грамадскіх месцах і ў транспарце, то яны, па словах фізікаў, будуць змагацца не толькі з эпідэміямі грыпу, але і сухотамі, і мноствам іншых хваробаў, якія распаўсюджваюцца паветрана-кропельным шляхам, што акупіць выдаткі на іх устаноўку і вытворчасць.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930