Знайсці
11.02.2018 / 12:1854РусŁacБел

«НН» зафіксавала спробы накручваць лайкі за каменты. Рабілася гэта з маскоўскага «Білайна»

Рэдактары НН заўважылі нетыповую сітуацыю: у адным з артыкулаў раптам і ў адзін момант з'явілася 70 дызлайкаў на каменце з праНАТАўскім зместам, і 70 лайкаў пад адваротным каментам. Неймаверна, каб адразу столькі рэальных чытачоў зачапіліся за камент і выказалі сваё меркаванне. Гэта насцярожыла нас, і мы паглядзелі табліцу iplist, дзе захоўваюцца запісы пра лайкі. А таксама праманіторылі, ці бывалі аналагічныя сітуацыі раней, якія прайшлі міма нашай увагі.

Мы выявілі, што ўсе дызлайкі зыходзілі ад абанентаў з ip-адрасамі з Масквы — гэта ўсё адна падсетка расійскага мабільнага аператара «Білайн».

Выявілася, што аналагічныя сітуацыі здараліся і раней, але ў меншых маштабах, напрыклад, у гэтым артыкуле.

Мы мяркуем, што ўсё рабілася з адной мабільнай прылады праз запуск у браўзеры свайго скрыпта, які цыклічна адсылае нам запыты лайкаў. Застаецца толькі перыядычна адключацца і далучацца да інтэрнэту — мяняецца ip-адрас, і мы атрымліваем лайкі нібыта ад новага карыстальніка.

IP-адрасы абанентаў, якія выкарыстоўваліся для накруткі

Для нас прынцыпова адсякаць любыя спробы маніпуляцыі меркаваннямі праз наш сайт з боку платных ботаў і платных службаў. Таму мы прынялі дадатковыя меры па абароне ад накрутак.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера